У яго ўвойдуць 32 лекцыі аб функцыянаванні
Еўразійскага эканамічнага саюза і дзейнасці Камісіі. Курс стартуе гэтым летам.
Запісацца
на курс «ЕАЭС: што гэта і як працуе?» можна ўжо зараз.
«Мы пастараліся зрабіць курс цікавым і зразумелым для любога грамадзяніна
дзяржавы нашага Саюза: пачынаючы з прадпрымальнікаў і студэнтаў, заканчваючы
пенсіянерамі і маладымі маці. Мы хочам, каб людзі ведалі свае правы і
магчымасці, якія дае ім удзел іх краіны ў Еўразійскім эканамічным саюзе», – распавядае
Старшыня Калегіі ЕЭК Міхаіл Мясніковіч.
Аўтарамі курсу сталі 30 экспертаў Еўразійскай эканамічнай камісіі. Перад
слухачамі выступяць Старшыня Калегіі ЕЭК і міністры Калегіі ЕЭК, дырэктары і
намеснікі дырэктараў дэпартаментаў, начальнікі і супрацоўнікі аддзелаў.
«Склад аўтараў атрымаўся ўнікальным. Кожны лектар – прафесіянал у сваёй сферы. Рэкамендую
слухачам не саромецца і задаваць пытанні аўтарам пасля праслухоўвання лекцый», – дадаў
Міхаіл Мясніковіч.
Еўразійскі эканамічны саюз – рэальнасць, у якой жыве кожны грамадзянін з
Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі. Ад яе нікуды не збегчы, але
ЕЭК гатова забяспечыць любога жадаючага ўсёй неабходнай інфармацыяй для
выжывання.
Што такое органы Саюза, як яны працуюць і якія рашэнні прымаюць?
Як бізнесу працаваць ва ўмовах мытнага саюза? І як палепшыць умовы свайго
існавання?
Куды і што экспартаваць, нават ва ўмовах COVID-19?
Як ЕАЭС уплывае на жыццё простых людзей?
Як абараняе ад небяспечнай прадукцыі і кантрафакту?
Якія сацыяльныя гарантыі ёсць у кожнага грамадзяніна краіны Саюза? Як атрымаць
пенсію (у будучыні)?
На гэтыя і іншыя пытанні адкажа анлайн-курс ад ЕЭК «ЕАЭС: што гэта і як
працуе?».