Вход
Армянскаму бізнесу адводзяцца дадатковыя два гады на падрыхтоўку прадукцыі да патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС

Армянскаму бізнесу адводзяцца дадатковыя два гады на падрыхтоўку прадукцыі да патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС

15.05.2015

З моманту ўваходжання ў сілу тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) на тэрыторыі Рэспублікі Арменія на працягу двух гадоў армянскі бізнес зможа працаваць на падставе нацыянальнага заканадаўства. Дадзенае рашэнне Калегіі Камісіі «Аб парадку ўвядзення ў дзеянне тэхнічных рэгламентаў Саюза ў РА, у сувязі з далучэннем да Дагавора аб ЕАЭС» увайшла ў сілу 16 мая 2014 года.

Для большасці тавараў ЕАЭС, на якія распаўсюджваюцца патрабаванні па бяспецы, адлік двухгадовага пераходнага перыяду пачынаецца з 1 студзеня 2016 года, а для некаторых тавараў, напрыклад такіх, як мэблевая прадукцыя ці колавыя транспартныя сродкі, новыя патрабаванні стануць абавязковымі, адпаведна, з 2019 і 2022 гадоў.

У пераходны перыяд нароўні з таварамі ЕАЭС на тэрыторыі Арменіі змогуць абарачацца тавары, імпартаваныя або вырабленыя ў Арменіі ў адпаведнасці з патрабаваннямі нацыянальнага заканадаўства. Для тавараў, для якіх у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам не вызначаныя патрабаванні бяспекі, пераходны перыяд складае адзін год.

Пераходныя перыяды дазволяць армянскім вытворцам, асабліва невялікім прадпрыемствам і імпарцёрам, спакойна падрыхтавацца да новых умоваў працы, аформіць усе патрэбныя дакументы, а ў выпадку неабходнасці – удасканаліць вытворчасць. Пасля завяршэння пераходных перыядаў тавар, які выпускаецца ў абарачэнне на тэрыторыі ЕАЭС, павінен адпавядаць усім патрабаванням Саюза і можа без якіх-небудзь перашкод абарачацца на еўразійскім рынку.

«Паколькі да моманту далучэння Арменіі да Дагавора аб ЕАЭС у Саюзе ўжо дзейнічалі 34 тэхнічныя рэгламенты, для рэспублікі было прынята нестандартнае рашэнне: з моманту далучэння Арменіі да ЕАЭС армянскаму бізнесу на пэўны перыяд дадзена права вырашаць, у адпаведнасці з якімі нормамі яму выгадна працаваць. Для імпарцёраў і экспарцёраў ЕАЭС, відавочна, больш пасуюць умовы Саюза, для прадпрымальнікаў, якія працуюць толькі на армянскім рынку, неабходны час для перазагрузкі. У гэтай сувязі прадстаўнікам бізнес-суполкі зараз вельмі важна пракансультавацца з органамі ацэнкі адпаведнасці. За тлумачэннямі таксама можна звяртацца ў Еўразійскую эканамічную камісію. Галоўнае – яшчэ да ўваходжання ў сілу Парадку разумець, да якіх патрабаванняў неабходна падрыхтавацца», – пракаментавала рашэнне Калегіі Камісіі Член Калегіі (Міністр) ЕЭК Карынэ Мінасян.