Вход
Міністр ЕЭК Карынэ Мінасян: «Выклікі лічбавай трансфармацыі патрабуюць кансалідацыі намаганняў краін ЕАЭС»

Міністр ЕЭК Карынэ Мінасян: «Выклікі лічбавай трансфармацыі патрабуюць кансалідацыі намаганняў краін ЕАЭС»

15.03.2017

Рэалізацыю лічбавай павесткі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) абмеркавалі прадстаўнікі краін Саюза і Еўразійскай эканамічнай камісіі. З гэтай мэтай дэлегацыя Камісіі на чале з членам Калегіі (міністрам) па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях Карынэ Мінасян у лютым-сакавіку наведала Арменію, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан.

«Выклікі лічбавай трансфармацыі патрабуюць кансалідацыі намаганняў краін ЕАЭС, – лічыць член Калегіі (міністр) па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях Карынэ Мінасян. – Захаванне суб'ектнасці ў лічбавай прасторы, назапашванне канкурэнтных лічбавых актываў з выкарыстаннем пераваг, якія дае інтэграцыя, і пашырэнне экспарту лічбавых тавараў і паслуг – вось рэальныя задачы, якія Камісія прапануе вырашаць сумесна». 

Лічбавае развіццё ў Саюзе патрабуе рэалізацыі скразных праектаў, прыняцця мер, накіраваных на заахвочванне і стымуляванне развіцця новых галін і галіновых сегментаў, патрэбны агульныя правілы выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій ва ўсіх сферах эканомікі і развіцця спрыяльнага лічбавага асяроддзя для ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці.

Галоўнай мэтай кансультацый было абмеркаванне праектаў, якія маглі б быць уключаны ў лічбавую павестку ЕАЭС да 2025 года. Гэта могуць быць праекты прамысловай кааперацыі на аснове лічбавых тэхналогій; лічбавыя транспартныя калідоры, беспапяровы гандаль; праекты сельскай гаспадаркі і г.д.

Канкрэтныя праекты плануецца разглядаць сумесна праз сетку цэнтраў кампетэнцый лічбавага развіцця. Мяркуецца весці працу па чатырох напрамках: лічбавая трансфармацыя галін эканомікі і крос-галіновая трансфармацыя; лічбавая трансфармацыя рынкаў тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы; лічбавая трансфармацыя працэсаў кіравання, інтэграцыйных працэсаў; развіццё лічбавай інфраструктуры і забеспячэнне бяспекі.

Абмяркоўваліся таксама механізмы для паскоранага запуску ініцыятыў і сістэмны падыход рэалізацыі скразных праектаў, якія забяспечваюць фармаванне лічбавай эканомікі на ўсёй прасторы ЕАЭС, стварэнне лічбавых актываў унутры Саюза і якаснае павышэнне эфектыўнасці галін і агульных рынкаў.

У выніку лічбавай трансфармацыі эканомікі выслабаніць актыўныя працоўныя рэсурсы, паводле ацэнак экспертаў, гэта можа быць да 20% працаздольнага насельніцтва.  Скразныя ініцыятывы і праекты павінны дазволіць людзям уліцца ў новую эканоміку, у высокатэхналагічныя ланцужкі вытворчасці дададзенай вартасці.

Усе атрыманыя напрацоўкі, па выніках выязных кансультацый паслужаць адпраўным пунктам у абмеркаваннях лічбавай павесткі Саюза ўдзельнікамі рабочай групы высокага ўзроўню пад кіраўніцтвам Старшыні Калегіі ЕЭК Тыграна Саркісяна.  Рашэнне аб стварэнні такой рабочай групы было прынята на Міжурадавым Савеце ЕАЭС, у сувязі з тым, што лічбавая трансфармацыя адзначана адным з асноўных прыярытэтаў Камісіі ў 2017 годзе, і ўжо відавочна, што гэты працэс выходзіць за рамкі аднаго-двух напрамкаў.

Кожная з краін ЕАЭС ужо назапасіла ўнікальныя кампетэнцыі ў лічбавай эканоміцы, менавіта за кошт іх аб'яднання магчыма паскорыць працэс лічбавай трансфармацыі, мінімізуючы рэсурсы, якія затрачваюцца.