Вход
Андрэй Сляпнёў: «Закладзеная ў Стратэгіі развіцця ЕАЭС лічбавізацыя забяспечыць спалучанасць на тэхналагічным узроўні»

Андрэй Сляпнёў: «Закладзеная ў Стратэгіі развіцця ЕАЭС лічбавізацыя забяспечыць спалучанасць на тэхналагічным узроўні»

15.01.2021

Лічбавізацыя усіх галін жыцця Еўразійскага эканамічнага саюза, якая закладзена ў Стратэгіі развіцця ЕАЭС да 2025 года, дазволіць забяспечыць спалучанасць дзяржаў на тэхналагічным узроўні. Упэўненасць у гэтым выказаў член Калегіі (міністр) па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі Андрэй Сляпнёў, выступаючы на сесіі «Пандэмія і інтэграцыя: пагроза або стымул да развіцця?» падчас Гайдараўскага форуму – 2021.


У дыскусіі таксама прынялі ўдзел дырэктар аддзялення ААН у Жэневе Таццяна Валавая і дырэктар па навуковай працы Фонду развіцця і падтрымкі міжнароднага дыскусійнага клуба «Валдай» Фёдар Лук'янаў. Мадэратарам выступіў намеснік старшыні праўлення Еўразійскага банка развіцця Тыгран Саркісян.


Андрэй Сляпнёў нагадаў, што ў снежні 2020 года кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС зацвердзілі Стратэгічныя напрамкі развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 года, якія будуць вызначаць развіццё саюзных эканомік на найбліжэйшую пяцігодку. Дзве стрыжнёвыя тэмы стратэгіі – гэта лічбавізацыя ўсіх галін жыцця Саюза і рост яго адкрытасці для навакольнага свету.


«Пандэмія – гэта каталізатар трансфармацыі, спускавы кручок. Я ўпэўнены, што медыкі вырашаць пытанні з вакцынацыяй, з купіраваннем гэтай пагрозы. Але паўстае пытанне: Што далей? Тэхналагічная рэвалюцыя, пераход да кліматычна нейтральных тэхналогій – вось, бадай, той ключавой фокус, вакол якога адбываецца трансфармацыя», –
заявіў міністр па гандлі ЕЭК.


Ён падкрэсліў, што ў цяперашні момант ідзе кардынальнае пераразмеркаванне ўплыву ад фінансавых карпарацый да тэхналагічных. У новым свеце дзяржавам будзе неабходна як захаваць пытанні свайго суверэнітэту, так і знайсці месца ў кааперацыі. Пры гэтым, на думку Андрэя Сляпнёва, ні адна эканоміка свету не зможа цалкам забяспечыць сябе па ўсім спектры тэхналагічных платформаў. А таму адказ крыецца ў інтэграцыі.


У сувязі з гэтым міністр адзначыў важнасць і своечасовасць закладзеных у стратэгіі адказаў на новыя выклікі, звязаных з унутранай і знешняй кааперацыяй, сумесным імпартазамяшчэннем, развіццём лічбавых транспартных калідораў. Акрамя таго, ідзе трансфармацыя ў галіне заключэння пагадненняў аб свабодным гандлі. «Акцэнт робіцца на паглыбленае галіновае супрацоўніцтва, лакалізацыю на мэтавых рынках. Гэта значыць, больш субстантыўныя дамоўленасці па ўзаемнай кааперацыі, узаемнай тэхналагічнай увязцы, якія стымулююць гандаль», – растлумачыў Андрэй Сляпнёў.


Нарэшце, яшчэ адным важным момантам стратэгіі, па яго словах, з'яўляецца роля, якая надаецца інстытутам развіцця. Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб падтрымцы сумесных праектаў з трэцімі краінамі пры ўдзеле банкаў развіцця, інстытутах стымулявання развіцця даганяючых эканомік, у практычную плоскасць сыходзяць пытанні фінансавай падтрымкі экспарту, такія як стварэнне еўразійскай перастраховачнай кампаніі.​