Вход
Дасягнута дамоўленасць аб укараненні маркіроўкі малочнай прадукцыі ў ЕАЭС

Дасягнута дамоўленасць аб укараненні маркіроўкі малочнай прадукцыі ў ЕАЭС

14.09.2020

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) дасягнуў прынцыповых дамоўленасцяў аб увядзенні маркіроўкі асобных відаў малочнай прадукцыі па меры гатоўнасці дзяржаў-членаў. Абмеркаванне канкрэтных тэрмінаў, не раней якіх можа быць уведзена забарона на абарачэнне немаркіраваных тавараў, у цяперашні момант завяршаецца. Меркаваныя даты ўкаранення замацаваны ў праекце пастановы Ўрада Расійскай Федэрацыі, які заявіў аб гатоўнасці ўвядзення маркіроўкі.

 

Згодна з дакументам, які праходзіць этап грамадскага абмеркавання, абавязковую маркіроўку малака, вяршкоў і марожанага з тэрмінам захоўвання больш за 28 сутак мяркуецца ўвесці з 20 студзеня 2021 года. У дачыненні да прадукцыі меншага тэрміну прыдатнасці, а таксама згушчонкі, масла, сыру і тварагу маркіроўка можа быць уведзена з 1 ліпеня 2021 года. Што тычыцца маслёнкі, ёгурту і кефіру, то гэтая прадукцыя можа пачаць маркіравацца ў абавязковым парадку з 1 кастрычніка 2021 года. Як чакаецца, канчатковае рашэнне па этапах ўкаранення маркіроўкі будзе прынята ў лістападзе.

 

«Пашырэнне лінейкі маркіраваных тавараў цягне за сабой далейшае скарачэнне «шэрай» прадукцыі і фальсіфікату на рынку Саюза. А гэта, з улікам сацыяльнай значнасці малочнай прадукцыі, дазволіць лепш забяспечваць бяспеку і абарону правоў найбольш уразлівых катэгорый грамадзян», – заявіў член Калегіі (міністр) па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.

 

Даведка

 

Пагадненне аб маркіроўцы тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі ў ЕАЭС уступіла ў сілу 29 сакавіка 2019 года. Пагадненне з'яўляецца рамачным дакументам, які вызначае асноўныя правілы ўвядзення адзінай маркіроўкі ў дачыненні да ўзгодненай групы тавараў на тэрыторыі Саюза. Адначасова дакумент вызначае парадак увядзення маркіроўкі: альбо на тэрыторыі ўсяго Саюза, альбо на нацыянальным узроўні. Але гэта магчыма толькі пасля разгляду Саветам ЕЭК прапановы аб увядзенні маркіроўкі на ўсёй тэрыторыі Саюза і ў выпадку, калі Саветам Камісіі не прынята аднагалоснага рашэння аб увядзенні маркіроўкі на тэрыторыі ЕАЭС, альбо на тэрыторыі дзвюх і больш дзяржаў-членаў пры наяўнасці дамоўленасці ўвядзення па адзіных правілах.​