Вход
ЕЭК падтрымлівае развіццё адзіных рынкаў жывёлагадоўчай і збожжавай прадукцыі

ЕЭК падтрымлівае развіццё адзіных рынкаў жывёлагадоўчай і збожжавай прадукцыі

IMG-20191014-WA0010.jpg
14.10.2019

«Цыфравізацыі працэсаў абарачэння ў Еўразійскім эканамічным саюзе жывёл і прадукцыі жывёльнага паходжання становіцца прыярытэтным накірункам развіцця лічбавай эканомікі ў краінах Саюза», - заявіў член Калегіі (міністр) па прамысловасці і АПК Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Аляксандр Субоцін на круглым стале «Сучасная ветэрынарыя ў кантэксце лічбавай сельскай гаспадаркі». Мерапрыемства прайшло ў рамках Расійскай аграпрамысловай выставы «Залатая восень» у Маскве.

 

Удзельнікі круглага стала адзначылі, што пры правядзенні мерапрыемстваў па ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі і наглядзе за жывёламі і прадукцыяй жывёльнага паходжання ў Саюзе прымяняецца ўзгоднены падыход. Стварэнне на яго аснове сістэм ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі і нагляду за жывёламі і прадукцыяй жывёльнага паходжання ажыццяўляецца шляхам распрацоўкі і ўкаранення нацыянальных інфармацыйных сістэм і іх інтэграцыі з выкарыстаннем саюзнай інфармацыйнай сістэмы.

 

Аб змяненнях глабальнага збожжавага рынку і пошуку ключавых кропак росту ў асноўным сегменце аграпрамысловага комплексу ішла размова на экспертнай дыскусіі «Будучае зерне: погляд скрозь прызму глабальных тэхналагічных трэндаў».

 

Адзначана, што спажыванне збожжавых у свеце расце, пры гэтым захоўваецца вядучая роля на рынку краін Еўразійскага эканамічнага саюза.

 

«Зараз на долю асноўных вытворцаў збожжа ў Саюзе – Казахстана і Расіі, прыпадае каля 15% сусветнай вытворчасці збожжа і больш за 25% сусветнага экспарту пшаніцы. Па экспарце пшаніцы краіны Саюза займаюць першае месца ў свеце, пшанічнай мукі – другое, ячменю – трэцяе, кукурузы і макухі – пятае месца», - падкрэсліў Аляксандр Субоцін.

 

У рамках дыскусіі абмяркоўваліся праблемы сусветных тэхналагічных трэндаў збожжавага рынку, ацэнка патэнцыйнага эфекту ўплыву тэхналогій на структуру сабекошту, прыбытковасці вытворчасці і попыту на зерне і прадукты яго перапрацоўкі. Асаблівая ўвага была нададзена перспектыўным абласцях тэхналагічнага развіцця для розных звёнаў вытворчага ланцужка збожжавага рынку Расіі.

 

«Упэўнены, што сумесныя намаганні дзяржаў-членаў і Камісіі па развіцці вытворчасці, перапрацоўкі і экспарту могуць дазволіць паспяхова развіваць аграпрамысловую вытворчасць у Саюзе», - перакананы міністр ЕЭК.

 

Па выніках дыскусіі прадстаўнікі федэральных ведамстваў, рэгіянальных органаў кіравання АПК, а таксама галіновых саюзаў і прадпрымальніцкай супольнасці прыйшлі да высновы аб неабходнасці пераходу на новыя тэхналогіі на ўсіх этапах вытворчага ланцужка ў сегменце збожжавых.