Вход
У ЕЭК прайшла першая сустрэча міністраў прамысловасці еўразійскай «пяцёркі»

У ЕЭК прайшла першая сустрэча міністраў прамысловасці еўразійскай «пяцёркі»

14.03.2019
Сустрэча адбылася 13 сакавіка ў штаб-кватэры Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). Міністры абмеркавалі падыходы да фарміравання адзінай прамысловай палітыкі ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) і перспектывы рэалізацыі кааперацыйных праектаў.

У абмеркаванні прынялі ўдзел Старшыня Калегіі ЕЭК Тыгран Саркісян, міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Аляксандр Субоцін, міністр эканамічнага развіцця і інвестыцый Рэспублікі Арменія Тыгран Хачатран, міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь Павел Уцюпін, міністр індустрыі і інфраструктурнага развіцця Рэспублікі Казахстан Раман Скляр, старшыня Дзяржаўнага камітэта прамысловасці, энергетыкі і нетракарыстання Кыргызскай Рэспублікі Эміль Асманбетаў і міністр прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі Дзяніс Мантураў.

Сустрэчу адкрыў Старшыня Калегіі ЕЭК Тыгран Саркісян. Ён падкрэсліў, што для фарміравання адзінай эканамічнай прасторы ў ЕАЭС не хапае ўзгодненых палітык, у тым ліку ў сферы прамысловасці. У аснове ўзгодненых палітык павінна ляжаць заканатворчасць, таму ЕЭК выступіла з ініцыятывай падрыхтоўкі сістэмнага дакумента па гарманізацыі нацыянальных заканадаўстваў.

«У першую чаргу мы прапануем распрацаваць модульныя законы, якія мы можам рэкамендаваць ў якасці лепшых практык і ў далейшым выкарыстоўваць іх на ўзроўні нацыянальных заканадаўстваў. Па-другое, мы лічым неабходным правядзенне даследаванняў, наколькі заканадаўчыя акты ў сферы прамысловасці адрозніваюцца паміж сабой, каб пазбягаць з'яўлення новых перашкод», - адзначыў Тыгран Саркісян. - «І, нарэшце, у новых сферах дзейнасці, у лічбавай эканоміцы мы будзем ствараць новае заканадаўчае поле і прапануем арыентавацца менавіта на саюзныя заканадаўчыя акты».

Старшыня Калегіі ЕЭК расказаў, што ў ЕАЭС ужо пачалася праца над першымі кааперацыйнымі праектамі ў сферах ювелірнай і святлодыёднай вытворчасці. Акрамя таго, ЕЭК працуе над канцэпцыяй еўразійскага прадпрыемства, якая па аналогіі з еўрапейскім вопытам дазволіць зацікавіць краіны ў рэалізацыі сумесных праектаў. Ён таксама прапанаваў бакам выказваць сваю пазіцыю па заключэнні гандлёвых пагадненняў, каб максімальна поўна ўлічваць інтарэсы бізнесу.

Аляксандр Субоцін падкрэсліў, што краіны Саюза значна прасунуліся ў прыярытэтных галінах прамысловасці, да прыкладу, у сельгасмашынабудаванні паспяхова вырашаюцца пытанні субсідзіравання сумесных прадпрыемстваў, развіваюцца новыя вытворчасці ў рамках мемарандума аб супрацоўніцтве паміж ЕЭК і Асацыяцыяй вытворцаў сельгастэхнікі Германіі, ствараецца інжынірынгавы цэнтр па станкабудаванні. Для фінансавання кааперацыйных праектаў ёсць магчымасць выкарыстоўваць сродкі Еўразійскага банка развіцця.

«Наша агульная задача – стварэнне канкурэнтаздольнай прадукцыі пад адзіным брэндам, з якой мы зможам выходзіць на рынкі трэціх краін. Для гэтага нам патрэбны скаардынаваныя намаганні», - сказаў Аляксандр Субоцін.

Дзяніс Мантураў адзначыў, што з-за аб'ектыўных прычын у кожнай краіне развіты розныя вытворчасці і ў рамках ЕАЭС трэба шукаць тое, што аб'ядноўвае ўсе краіны. «Да прыкладу, няма краіны, якая не вырабляе ювелірную прадукцыю. Гэта сапраўды тая сфера, якая ўяўляе цікавасць для ўсіх», - прывёў прыклад міністр прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі.

Міністры таксама абмеркавалі перспектывы краінавай кааперацыі ў галіне вытворчасці вузлоў і камплектуючых для сельскагаспадарчай і будаўнічай тэхнікі і іншыя пытанні.