Вход
Міхаіл Мясніковіч на Гайдараўскім форуме – 2021: «Асноўная сіла Саюза заключаецца ў сінергетыцы, узаемадапаўняльнасці эканомік краін ЕАЭС»

Міхаіл Мясніковіч на Гайдараўскім форуме – 2021: «Асноўная сіла Саюза заключаецца ў сінергетыцы, узаемадапаўняльнасці эканомік краін ЕАЭС»

3V9A7398.jpg
14.01.2021

«Рэалізацыя Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года можа, як мінімум, на 10-12% павялічыць імпартазамяшчэнне ў Саюзе і на 22-25% – несыравінны экспарт у трэція краіны з дзяржаў-членаў ЕАЭС», – заявіў Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч 14 студзеня ў рамках экспертнай дыскусіі «ЕАЭС 2.0: пераход да новай якасці інтэграцыі» на Гайдараўскім форуме – 2021.

Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, патэнцыял, які закладзены ў Дагаворы аб ЕАЭС 2014 года, таксама дазваляе істотна павялічыць долю валавога ўнутранага прадукту Еўразійскага саюза ў агульнасусветным ВУП, якая на сённяшні дзень знаходзіцца ў межах 3,7%.

«Мы бачым праблемы і над імі працуем, – канстатаваў кіраўнік Калегіі ЕЭК. – Хацелася б асабліва падкрэсліць, што расшыўка ўсіх вузкіх месцаў закладзена ў Стратэгічных напрамках, якія ўхвалены кіраўнікамі дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза 11 снежня 2020 года».

ЕАЭС ужо дасягнуў пазітыўных вынікаў у сваім развіцці. Напрыклад, дзякуючы тэхнічным рэгламентам у межах Саюза 85% тавараў ужо сёння сертыфікаваны па адзіных тэхнічных нормах. І гэта гаворыць не толькі аб даверы, але і аб тым, што тая прадукцыя, тыя тавары, якія абарачаюцца на ўнутраным рынку, ідуць на экспарт, сапраўды адпавядаюць сусветнаму ўзроўню.

Старшыня Калегіі ЕЭК закрануў пытанне гарманізацыі нацыянальных заканадаўстваў у рамках ЕАЭС. На яго думку, гэта не нясе пагрозу суверэнітэту, а ўмацоўвае давер паміж краінамі, дае пазітыўныя сігналы бізнесу і грамадзянам на выгаднасць і стабільнасць супрацоўніцтва. «Галоўнае – фарміруецца сацыяльная лаяльнасць да інтэграцыі ў ЕАЭС», – рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч.

Пры гэтым Старшыня Калегіі ЕЭК звярнуў увагу на тое, што перад Саюзам стаіць задача ісці па шляху стварэння сумесных еўразійскіх кампаній.

«Нам трэба на ўзроўні Камісіі, на ўзроўні нацыянальных урадаў сур'ёзна падумаць, над якімі праектамі трэба было б аб'яднаць гэтыя намаганні для таго, каб узаемадапаўняць адзін аднаго і выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю», – сказаў кіраўнік Калегіі ЕЭК.

Сумесныя праграмы імпартазамяшчэння на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 11 снежня 2020 года прапанаваў стварыць Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін і запрасіў краіны Саюза да рэалізацыі агульных праектаў, у тым ліку ў высокатэхналагічных галінах, напрыклад, у самалётабудаванні.

На думку Міхаіла Мясніковіча, гэта гаворыць аб тым, што палітычная воля на прамысловую кааперацыю прысутнічае.

Старшыня Калегіі ЕЭК акцэнтаваў увагу на працы Камісіі ў рамках спалучэння еўразійскай інтэграцыі і кітайскай ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях», а таксама ідэі Вялікага Еўразійскага партнёрства, падкрэсліўшы важнасць кансалідаваных дзеянняў па фарміраванні транспартна-лагістычнай звязанасці ў Вялікай Еўразіі.

Мадэратарам сесіі выступіў рэктар Усерасійскай акадэміі знешняга гандлю Міністэрства эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі Сяргей Сінельнікаў-Мурылёў. У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік Старшыні Ўрада Расійскай Федэрацыі Аляксей Авярчук.​​