Вход
Калегія ЕЭК абмеркавала пытанне зніжэння платы за роўмінг у ЕАЭС

Калегія ЕЭК абмеркавала пытанне зніжэння платы за роўмінг у ЕАЭС

13.11.2019

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) 11 лістапада разгледзела пытанні ў сферах інтэграцыі, гандлю, функцыянавання ўнутранага рынку, цыфравізацыі эканомік краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), канкурэнцыі і антыманапольнага рэгулявання, тэхнічнага і мытнага рэгулявання, энергетыкі і шэрагу іншых.

Калегія ЕЭК абмеркавала магчымасць зніжэння тарыфаў на паслугі мабільнай сувязі ў роўмінгу паміж краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Члены Калегіі былі праінфармаваны аб тым, што 5 лістапада прайшла нарада па абмеркаванні магчымасці зніжэння платы за паслугі мабільнай сувязі ў роўмінгу на тэрыторыі ЕАЭС.

Адзначым, што такая задача была пастаўлена на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета 25 кастрычніка ў Маскве. Дадзена даручэнне стварыць рабочую групу, якая гэтае пытанне прапрацуе і прадставіць прапановы па выпрацоўцы неабходных мер па паэтапным зніжэнні роўмінгавых плацяжоў. 

Мерапрыемства стала першым у серыі ўстановачных нарад па абмену меркаваннямі аб магчымасцях зніжэння роўмінгавых тарыфаў. Для вырашэння пытанняў зніжэння платы за роўмінг спатрэбіцца зрабіць шэраг крокаў. У прыватнасці, неабходна лібералізаваць міжаператарскае ўзаемадзеянне краін ЕАЭС, мінімізаваць рызыкі ў сувязі з выпадкамі махлярства і падмены трафіку, знізіць кошт паслугі інтэрканэкта.

Калегія ЕЭК заслухала пытанні аб правядзенні маніторынгаў цэн у перыяд дзеяння антыдэмпінгавых мер у дачыненні да сталёвых цэльнакатаных колаў і сталёвых гарачакатаных вугалкоў, якія паходзяць з Украіны і ўвозяцца на мытную тэрыторыю ЕАЭС. Прынята рашэнне працягнуць маніторынгі цэн на гэтых рынках. Справаздачы па выніках 2019 года будуць прадастаўлены ў першым паўгоддзі 2020 года.

Калегія ЕЭК зацвердзіла правілы рэалізацыі агульнага працэсу «Забеспячэнне абмену дакументамі і (або) звесткамі паміж ЕЭК і ўпаўнаважанымі органамі дзяржаў-членаў Саюза пры ажыццяўленні кантролю над захаваннем агульных правіл канкурэнцыі на трансгранічных рынках і канкурэнтнага (антыманапольнага) заканадаўства, а таксама ўвядзення дзяржаўнага цэнавага рэгулявання і аспрэчвання рашэнняў дзяржаў-членаў Саюза аб яго ўвядзенні».

Зацверджаны дакумент закладзе тэхналагічную аснову для эфектыўнага кантролю над захаваннем агульных правіл канкурэнцыі.

Агульны працэс дапаможа, у тым ліку, фарміраваць і выкарыстоўваць агульныя інфармацыйныя рэсурсы ў сферы канкурэнтнай палітыкі, кансалідаваць звесткі аб практыцы разгляду Камісіяй і ўпаўнаважанымі органамі дзяржаў-членаў парушэнняў агульных правіл канкурэнцыі, а таксама забяспечыць аўтаматызаваны абмен звесткамі пры ўвядзенні дзяржаўнага цэнавага рэгулявання і аспрэчванні рашэнняў краін Саюза аб яго ўвядзенні ў электронным выглядзе.​