Вход
Дамініканская Рэспубліка і ЕАЭС развіваюць супрацоўніцтва

Дамініканская Рэспубліка і ЕАЭС развіваюць супрацоўніцтва

13.06.2019

Усталяванне дыялогу і развіццё супрацоўніцтва Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) з Дамініканскай Рэспублікай абмеркавалі Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Тыгран Саркісян з міністрам палітыкі і рэгіянальнай інтэграцыі Мігелем Мехіа і Паслом Дамініканскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі Хасэ Мануэлем Кастыльё Бетансесам.

Тыгран Саркісян распавёў аб дзейнасці ЕАЭС і ЕЭК. «Мы аб'яднаем пяць дзяржаў, стварылі наднацыянальны орган, які мае паўнамоцтвы, прымае рашэнні, абавязковыя для выканання ў пяці краінах у такіх сферах, як мытна-тарыфнае і тэхнічнае рэгуляванне, гандлёва-эканамічныя адносіны з трэцімі краінамі, антыдэмпінгавыя расследаванні, мы рэалізуем сумесныя праекты, праводзім узгодненыя палітыкі ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці», - праінфармаваў Старшыня Калегіі ЕЭК.

Прадстаўнікі Дамініканскай Рэспублікі выказалі зацікаўленасць у цесным дыялозе і супрацоўніцтве з ЕАЭС. Яны прапанавалі інтэнсіфікаваць абмен інфармацыяй аб еўразійскім праекце і рэгіянальных інтэграцыйных аб'яднаннях, дзе Дамінікана з'яўляецца членам, у прыватнасці, аб Цэнтральнаамерыканскай інтэграцыйнай сістэме (ЦАІС). З гэтай мэтай міністр палітыкі і рэгіянальнай інтэграцыі краіны запрасіў Старшыню Калегіі ЕЭК выступіць з прэзентацыяй аб ЕАЭС у Дамінікане і сустрэцца з прэзідэнтам краіны.

Са свайго боку ЕЭК прадаставіць дэталёвую інфармацыю аб функцыях, паўнамоцтвах наднацыянальнага органа для выяўлення сфер, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Дамініканскі бок прапанаваў абмеркаваць магчымасць заключэння мемарандума паміж ЕАЭС і рэспублікай з улікам існуючай практыкі. У ЕАЭС ужо ёсць мемарандумы з Грэцыяй, Рэспублікай Карэя, Сінгапурам, Камбоджай, Чылі, Манголіяй, Перу, Іарданіяй, Марока, Кубай, Эквадорам і шэрагам іншых краін, а таксама з найбуйнейшымі сусветнымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі, уключаючы АСЕАН, МЕРКАСУР, Андскую супольнасць, лацінаамерыканскую эканамічную сістэму, СНД. У далейшым, як лічыць дамініканскі бок, мемарандум можа быць заключаны і паміж двума інтэграцыйнымі аб'яднаннямі – ЕАЭС і ЦАІС.

«Наша сустрэча можа пакласці пачатак больш дынамічным і інтэнсіўным адносінам паміж нашымі краінамі. Я ўпэўнены, што гэта дарога са сустрэчным рухам, на якой выйграюць усе бакі», - падкрэсліў міністр палітыкі і рэгіянальнай інтэграцыі Мігель Мехіа.

Бакі выказалі надзею, што інтэнсіфікацыя ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж ЕАЭС і ЦАІС прывядзе да пашырэння гандлёва-інвестыцыйных сувязяў з Цэнтральнаамерыканскімі партнёрамі.

Дадведка
Цэнтральнаамерыканска\ інтэграцыйная сістэма (ЦАІС, ісп. – Sistema de la Integracion
Centroamericana, SICA) прадстаўляе міжнародную арганізацыю рэгіянальнай інтэграцыі, якая аб'ядноўвае восем дзяржаў у Цэнтральнай Амерыцы.

ЦАІС была створана ў 1991 г. такімі дзяржавамі, як Коста-Рыка, Сальвадор, Гватэмала, Гандурас, Нікарагуа і Панама. Пасля Беліз (з 1998 г.) і Дамініканская Рэспубліка (з 2013 г.) далучыліся да ЦАІС у якасці паўнапраўных членаў. Мексіка, Чылі і Бразілія з'яўляюцца рэгіянальнымі назіральнікамі. КНР, Іспанія, Германія, Японія і Расія – знешрэгіянальнымі.

Штаб-кватэра ЦАІС знаходзіцца ў г. Сан-Сальвадор (Рэспубліка Сальвадор).