Вход
Адбылося другое паседжанне Кансультатыўнага камітэта па статыстыцы пры Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі

Адбылося другое паседжанне Кансультатыўнага камітэта па статыстыцы пры Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі

04.03.2013
4 сакавіка ў Маскве адбылося другое паседжанне Кансультатыўнага камітэта па статыстыцы пры Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі пад старшынствам Сябра Калегіі (Міністра) па асноўных напрамках інтэграцыі і макраэканоміцы Таццяны Валавой.

Падчас паседжання Камітэта былі вызначаны асноўныя напрамкі дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі ў сферы статыстыкі на 2013-2015 гг.; ухвалены праект Пагаднення аб інфармацыйным узаемадзеянні ў сферы статыстыкі; ухвалены ў першым чытанні праект пераліку статыстычных паказчыкаў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі, якая будзе прадастаўляцца Камісіі ўпаўнаважанымі органамі бакоў пасля падпісання названага Пагаднення; падведзены вынікі прапрацоўкі пытанняў, звязаных з пераходам на штогадовыя супастаўленні валавога ўнутранага прадукту па парытэту пакупніцкай здольнасці валют дзяржаў-членаў МС і АЭП; вызначаны прыярытэтныя задачы ў галіне забеспячэння якасці дадзеных статыстыкі знешняга і ўзаемнага гандлю, уключаючы арганізацыю сустрэч экспертаў Бакоў на пляцоўцы Камісіі для правядзення супастаўленняў дадзеных статыстыкі ўзаемнага гандлю.

Падчас паседжання, у дадатак да раней створаным падкамітэтам па эканамічнай статыстыцы і статыстыцы знешняга і ўзаемнага гандлю, сфармаваны падкамітэт па фінансавай статыстыцы.
Па выніках мерапрыемства члены Кансультатыўнага камітэта дамовіліся аб правядзенні чарговага паседжання Камітэта ў траўні 2013 года ў Маскве.
У паседжанні Кансультатыўнага камітэта прынялі ўдзел прадстаўнікі Кыргызскай Рэспублікі.