Вход
Адбыліся паседжанні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі

Адбыліся паседжанні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі

12.12.2012
11 і 12 снежня пад старшынствам Віктара Хрысценка прайшлі 35 і 36 паседжанне Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Падчас паседжання былі перагледжаны асобныя стаўкі мытных пошлін, а таксама прыняты шэраг рашэнняў у галіне эканамічнай інтэграцыі, статыстыкі, аўтамабілебудавання і тэхрэгулявання.

Калегія прыняла рашэнне аб зніжэнні стаўкі ўвазных мытных пошлін на малібдэнавыя руды і канцэнтраты з 5% да 0% ад мытнага кошту.

«Увесь аб'ём атрыманага малібдэнавага канцэнтрату на Сорскім і Жырэкінскім камбінатах паступае на мясцовыя ферамалібдэнавыя заводы, – растлумачыў Член Калегіі (Міністр) па гандлі Андрэй Сляпнёў. – Астатнія вытворцы ферамалібдэна і іншай малібдэнавай прадукцыі вымушаныя набываць сыравіну за мяжой, у асноўным, у краінах далёкага замежжа з выплатай 5%. Дадзенае рашэнне павінна павысіць канкурэнтаздольнасць як саміх ферамалібдэнавых заводаў МС, так і прадпрыемстваў, якія выкарыстоўваюць малібдэнавыя сплавы».

Акрамя гэтага на Калегіі была зацверджана Праграма статыстычных прац ЕЭК на 2013 г., якая прадугледжвае падрыхтоўку статыстычных зборнікаў і аналітычных запісак аб сацыяльна-эканамічным становішчы краін-удзельніц МС і АЭП. Плануецца падрыхтоўка аглядаў па фінансавай статыстыцы.

Таксама Калегія зацвердзіла Парадак абмену інфармацыяй паміж ЕЭК і дзяржаўнымі органамі Беларусі, Казахстана і Расіі ў мэтах правядзення ўзгодненай макраэканамічнай палітыкі. Парадкам прадугледжваецца прадастаўленне ў ЕЭК статыстычнай інфармацыі, макраэканамічных паказчыкаў, прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Калегія ўхваліла і вырашыла вынесці на разгляд Савета ЕЭК праект рэкамендацый па арганізацыі і развіццю прамысловых аўтазборачных вытворчасцей на тэрыторыі АЭП. Праектам рэкамендацый у прыватнасці прадугледжваецца стварэнні сумесных арганізацый паміж аўтазборачнымі вытворчасцямі і вытворцамі аўтакампанентаў, тэхналагічная мадэрнізацыя асноўных фондаў аўтазборачных вытворчасцей, а таксама лакалізацыя аўтапрамзборкі на тэрыторыі АЭП.

Калегія ЕЭК зацвердзіла Праграму па распрацоўцы міждзяржаўных стандартаў, якія закліканыя забяспечыць выкананне патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы цацак».

Калегія ЕЭК унесла таксама шэраг зменаў у Рашэнне Камісіі Мытнага саюза ад 23 верасня 2011 г. № 798 «Аб прыняцці тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы цацак».

Акрамя таго, Калегія ЕЭК унесла змены ў Адзіныя ветэрынарныя патрабаванні, што прад'яўляюцца да тавараў, якія падлягаюць ветэрынарнаму кантролю. У прыватнасці, з главы 4 выключана патрабаванне па пацвярджэнню дабрабыту тэрыторыі па скрэпі авечак для буйной рагатай жывёлы і патрабаванне па пацвярджэнню дабрабыту тэрыторыі па губкападобнай энцэфалапатыі буйной рагатай жывёлы для авечак і коз. З главы 5 выключана патрабаванне па пацвярджэнню дабрабыту тэрыторыі па губкападобнай энцэфалапатыі буйной рагатай жывёлы для авечак і коз. З главы 28 выключана патрабаванне па пацвярджэнню дабрабыту тэрыторыі па энзаатычнаму лейкозу для буйных жуйных парнакапытных і патрабаванне па пацвярджэнню дабрабыту тэрыторыі па губкападобнай энцэфалапатыі буйной рагатай жывёлы для дробных жуйных парнакапытных.