Вход
Прэм'ер-міністры краін ЕАЭС увялі ў абарачэнне маркі, прысвечаныя пяцігоддзю Еўразійскага эканамічнага саюза

Прэм'ер-міністры краін ЕАЭС увялі ў абарачэнне маркі, прысвечаныя пяцігоддзю Еўразійскага эканамічнага саюза

12.08.2019

Пасля завяршэння пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, якое адбылося 9 жніўня ў Чалпон-Аце, кіраўнікі ўрадаў дзяржаў-членаў пагасілі памятныя маркі, выпушчаныя паштовымі службамі краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) у гонар пяцігоддзя Саюза.

У цырымоніі прынялі ўдзел Прэм'ер-міністр Рэспублікі Арменія Нікол Пашынян, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Казахстан Аскар Мамін, Прэм'ер-міністр Кыргызскай Рэспублікі Мухамметкалый Абулгазіеў і Старшыня Ўрада Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў.

У аснове мастацкага вобраза, які паслужыў прататыпам марачных мініяцюр, ляжыць ідэя асаблівай значнасці збліжэння нашых дзяржаў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і развіцця яго інтэграцыйнага патэнцыялу, які фарміруе новыя магчымасці для росту эканомікі, а таксама ідэя гістарычнай супольнасці і векавых традыцый дружбы і добрасуседства еўразійскіх народаў. У дызайне мініяцюр гэта знаходзіць свой выраз у цесным узаемадзеянні мастацкіх элементаў, якія вобразна адлюстроўваюць нацыянальныя і інтэграцыйныя сегменты Еўразійскага эканамічнага саюза.

Прататып еўразійскай паштовай мініяцюры, які паслужыў асновай беларускай, казахстанскай, кыргызскай і расійскай марак, быў створаны сумесна дызайнерамі Беларусі, Кыргызстана і Расіі; армянская марка стваралася нацыянальнымі дызайнерамі індывідуальна.

Канверты з маркамі, падрыхтаваныя для гашэння, а таксама малыя марачныя лісты былі размешчаны ў спецыяльна выпушчаных малым тыражом сувенірных філатэлістычных альбомах, развароты якіх прадстаўляюць маркі і канверты першага дня пяці дзяржаў-членаў, якія ўдзельнічалі ў гэтым сумесным выпуску і гашэнні.

Выпускаючымі службамі краін ЕАЭС былі таксама падрыхтаваны сувенірныя філатэлістычныя буклеты з малымі марачнымі лістамі і канвертамі першага дня з маркай з гашэннем першага дня.

Цяперашні сумесны выпуск еўразійскіх марак – другі. Першы такі выпуск адбыўся ў 2015 годзе і быў прысвечаны падпісанню Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года і пачатку функцыянавання ЕАЭС з 1 студзеня 2015 года. Гашэнне гэтых марак было таксама праведзена на высокім узроўні кіраўнікамі ўрадаў дзяржаў-членаў ЕАЭС. Складваецца новая добрая традыцыя, якая аб'ядноўвае краіны.

З боку Еўразійскай эканамічнай камісіі праектам па сумесным выпуску памятных паштовых марак, прысвечаных пяцігоддзю ЕАЭС, кіраваў дырэктар Дэпартамента развіцця інтэграцыі Сяргей Шухно, рабочую групу курыравала намеснік дырэктара Дэпартамента развіцця інтэграцыі Гоар Барсегян. Мастацкую канцэпцыю і дызайн альбома для гашэння стварыў мастак кнігі Сяргей Астафураў
.​