Вход
Міністр ЕЭК Карынэ Мінасян: «Лічбавая прастора Саюза – гэта прынцыпова новыя магчымасці для рэалізацыі мэтаў ЕАЭС»

Міністр ЕЭК Карынэ Мінасян: «Лічбавая прастора Саюза – гэта прынцыпова новыя магчымасці для рэалізацыі мэтаў ЕАЭС»

12.07.2016

У Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) абмеркаваны першыя прапановы, якія датычаць асноўных напрамкаў стварэння ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) лічбавай прасторы. Гэта адбылося падчас першага пасяджэння новай рабочай групы Камісіі пад старшынствам члена Калегіі (міністра) па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ЕЭК Карынэ Мінасян.

У склад рабочай групы па выпрацоўцы прапаноў аб фармаванні лічбавай прасторы ЕАЭС увайшлі прадстаўнікі ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў, бізнес-структур, навуковай і ўніверсітэцкай суполкі дзяржаў Саюза, а таксама Камісіі.

«Мы павінны глядзець на 10-15 гадоў наперад, – падкрэсліла Карынэ Мінасян. – Лічбавая прастора Саюза – гэта прынцыпова новыя магчымасці для рэалізацыі мэтаў ЕАЭС».

Міністр ЕЭК адзначыла, што фармаванне ў Саюзе лічбавай прасторы можа стаць ключом да паглыблення еўразійскіх інтэграцыйных працэсаў і ліквідацыі бар'ераў і абмежаванняў. Рашэнне пастаўленых перад ЕАЭС задач па ўмацаванні эканомік дзяржаў-членаў, збалансаванасці гандлю і добрасумленнай канкурэнцыі можа быць паскорана за кошт кансалідацыі намаганняў і сумеснага руху да лічбавай трансфармацыі эканомік.

У якасці ключавых напрамкаў стварэння ў ЕАЭС лічбавай прасторы прапанаваны наступныя:

- лічбавая мадэрнізацыя інтэграцыйных працэсаў;

- фармаванне лічбавых рынкаў;

- лічбавыя інфраструктуры і лічбавыя актывы;

- лічбавая крос-галіновая і галіновая трансфармацыя;

- сеткі і цэнтры забеспячэння лічбавай трансфармацыі эканомікі.

У другой частцы пасяджэння адбылася экспертная тэматычная сесія, дзе абмеркавана лічбавая мадэрнізацыя інтэграцыйных працэсаў. Эксперты прыступілі да дэталёвай прапрацоўцы гэтых напрамкаў.

Члены рабочай групы адзначылі неабходнасць правядзення ў краінах ЕАЭС паглыбляючых семінараў па лічбавай трансфармацыі эканомік для лепшага разумення яе значнасці.

Даведка

План-графік бліжэйшых экспертных тэматычных сесій рабочай групы па выпрацоўцы прапаноў па фармаванні лічбавай прасторы ЕАЭС уключае шэраг мерапрыемстваў.

13 ліпеня плануецца правесці фарсайт-сесію «Ці быць Еўразійскім лічбавым платформам?» (г. Екацярынбург, форум «Інапрам»), http://www.innoprom.com/business-program/programma-meropriyatiy-2016/408/.

20 ліпеня – экспертную сесію «Выкарыстанне інстытута стандартызацыі пры фармаванні лічбавай прасторы ЕАЭС. Агульныя стандарты ў кантэксце лічбавай трансфармацыі» (г. Масква, ЕЭК. Магчымы дыстанцыйны ўдзел).

21 ліпеня запланавана экспертная сесія «Фармаванне лічбавых рынкаў» (г. Масква, ЕЭК. Магчымы дыстанцыйны ўдзел).

28 ліпеня – экспертная сесія «Фармаванне сетак і цэнтраў забеспячэння лічбавай трансфармацыі эканомікі» (г. Масква, ЕЭК. Магчымы дыстанцыйны ўдзел).