Вход
Уступіла ў сілу Пагадненне аб пенсіённым забеспячэнні працоўных краін ЕАЭС

Уступіла ў сілу Пагадненне аб пенсіённым забеспячэнні працоўных краін ЕАЭС

12.01.2021

Пагадненне аб пенсіённым забеспячэнні працоўных краін ЕАЭС распрацавана Еўразійскай эканамічнай камісіяй сумесна з дзяржавамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Яго асноўная мэта – фарміраванне, захаванне і рэалізацыя пенсіённых правоў працоўных на тых жа ўмовах, што і грамадзян дзяржавы працаўладкавання.

Пагадненне вызначае парадак і механізм экспарту пенсіі з адной краіны Саюза ў іншую, прадугледжвае падсумаванне стажу працы ў дзяржавах ЕАЭС для вызначэння права на пенсію. Акрамя таго, урэгулявана пытанне медыцынскага агляду працаўніка, у тым ліку завочнага медыцынскага агляду пры прызначэнні пенсіі па інваліднасці, а таксама замацаваны пераходныя палажэнні, якія вызначаюць парадак прызначэння і выплаты пенсіі за перыяды працы да і пасля ўступлення ў сілу Пагаднення.

З мэтай практычнай рэалізацыі Пагаднення распрацаваны парадак, які вызначае механізм трансгранічнага ўзаемадзеяння краін Саюза паміж упаўнаважанымі, кампетэнтнымі органамі краін ЕАЭС і Еўразійскай эканамічнай камісіяй. Пры гэтым да пераходу да лічбавага ўзаемадзеяння праз інтэграваную інфармацыйную сістэму ЕАЭС бакі будуць выкарыстоўваць папяровы дакументаабарот.

Пагадненне было падпісана кіраўнікамі дзяржаў ЕАЭС на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 20 снежня 2019 года ў Санкт-Пецярбургу і да 1 студзеня 2021 года ратыфікавана ўсімі краінамі Саюза.​