Вход
Вынікі Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета

11.12.2020

Сёння прайшло пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага савета ў рэжыме відэаканферэнцыі з удзелам кіраўнікоў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза, ганаровага старшыні ВЕЭС, Першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева, Прэзідэнта Рэспублікі Малдова Ігара Дадона, Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан Шаўката Мірзіёева, Прэзідэнта Рэспублікі Куба Мігеля Дыяса-Канеля Бермудэса, Старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіла Мясніковіча.

Кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС зацвердзілі Стратэгічныя напрамкі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года.

Рэалізацыя стратэгіі дасць магчымасць забяспечыць апераджальнае развіццё эканомік дзяржаў-членаў за кошт росту інвестыцыйнай і інавацыйнай актыўнасці, фарміравання гнуткіх механізмаў садзейнічання росту і занятасці.

У дакуменце вызначаны механізмы супрацоўніцтва ў такіх новых, не прадугледжаных Дагаворам аб ЕАЭС, сферах, як адукацыя і навука, турызм, спорт і ахова здароўя.

Камісіі дадзены даручэнні сумесна з бакамі прапрацаваць пытанне цэна- і тарыфаўтварэння на паслугі па транспарціроўцы газу на агульным рынку газу ЕАЭС у рамках Міжнароднага дагавора па фарміраванні агульнага рынку газу Еўразійскага эканамічнага саюза, які павінен быць распрацаваны ў 2021 годзе. Аб выніках працы будзе паведамлена на чарговым пасяджэнні ВЕЭС.

Вышэйшы савет ухваліў прадастаўленне Узбекістану і Кубе статусу дзяржавы-назіральніка пры ЕАЭС. Статус прадугледжвае, што прадстаўнікі дзяржавы-назіральніка могуць прысутнічаць па запрашэнні на пасяджэннях органаў Саюза без права ўдзелу ў прыняцці рашэнняў і атрымліваць дакументы, якія прымаюцца органамі Саюза.

Кіраўнікі дзяржаў Саюза зацвердзілі асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці ЕАЭС на 2021 год. У дакуменце адлюстраваны ключавыя вектары і практычныя прыярытэты міжнароднай дзейнасці ЕАЭС на наступны год, пазначаны ўжо створаныя механізмы супрацоўніцтва з трэцімі краінамі, рэгіянальнымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі і міжнароднымі арганізацыямі, з якімі плануецца паглыбленне супрацоўніцтва ў 2021 годзе, а таксама патэнцыяльна перспектыўныя напрамкі міжнароднага супрацоўніцтва.

Вышэйшы савет вызначыў стратэгічныя арыенціры ў сферы знешнегандлёвай палітыкі Саюза на сярэднетэрміновую перспектыву.

Кіраўнікі краін ЕАЭС ухвалілі пачатак перамоў па пагадненні аб свабодным гандлі з Іранам– у развіццё Часовага пагаднення з Ісламскай Рэспублікай Іран. Гэта будзе спрыяць далейшаму ўмацаванню ўзаемавыгаднага эканамічнага супрацоўніцтва, паглыбленню гандлёвых сувязяў, пашырэнню асартыменту прадукцыі, якая пастаўляецца ў краіны ЕАЭС і Іран.

Кіраўнікі дзяржаў Саюза абмеркавалі падыходы па ўдасканаленні механізмаў прымянення ў ЕАЭС спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мер.

Кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС прынялі рашэнне забяспечыць завяршэнне выканання мерапрыемстваў першага этапу фарміравання агульнага рынку газу Саюза і перайсці да другога этапу, а таксама зацвердзілі «дарожную карту» па гарманізацыі заканадаўства краін Еўразійскага эканамічнага саюза ў нафтавай сферы.

Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет надзяліў Савет ЕЭК паўнамоцтвамі па зацвярджэнні Правіл вызначэння краіны паходжання асобных тавараў для мэт дзяржаўных закупак. Адпаведнае рашэнне, якое тычыцца ўнясення змяненняў у Рэгламент працы Еўразійскай эканамічнай камісіі, прынята на пасяджэнні ВЕЭС. Чакаецца, што правілы забяспечаць роўны доступ да дзяржзакупак у Еўразійскім эканамічным саюзе пастаўшчыкам з усіх краін ЕАЭС.

Кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС ухвалілі ўнясенне змяненняў у некаторыя рашэнні ВЕЭС у частцы сектара паслуг па прагнозе надвор'я, у пералік сектараў (падсектараў) паслуг, у якіх функцыянуе адзіны рынак паслуг у рамках ЕАЭС у частцы сектара паслуг па ацэнцы маёмасці. Члены ВЕЭС даручылі ўрадам краін ЕАЭС паскорыць лібералізацыю паслуг. 

Кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС падпішуць шэраг дакументаў. У прыватнасці, Пагадненне аб абмене інфармацыяй у сферы супрацьдзеяння легалізацыі (адмыванню) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаванню тэрарызму пры перамяшчэнні наяўных грашовых сродкаў і (або) грашовых інструментаў праз мытную мяжу ЕАЭС, Пагадненне па пытаннях свабодных (спецыяльных, асобых) эканамічных зон на мытнай тэрыторыі Мытнага саюза і мытнай працэдуры свабоднай мытнай зоны ад 18 чэрвеня 2010 года і шэраг іншых.

Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет зацвердзіў старшынёй Суда Еўразійскага эканамічнага саюза суддзю Суда ЕАЭС Эрну Айрыян, намеснікам старшыні Суда ЕАЭС – суддзю Суда Саюза Канстанціна Чайку. Адпаведны тэхрэгламент уступае ў сілу з 1 студзеня 2020 года.

У адпаведнасці з рашэннем ВЕЭС з 1 студзеня 2021 года на працягу года Рэспубліка Казахстан будзе старшынёй у органах ЕАЭС – Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце, Еўразійскім міжурадавым савеце і Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі. Згодна з Дагаворам аб ЕАЭС, на пасадзе старшыні ў гэтых органах адбываецца штогадовая планавая ратацыя ў парадку рускага алфавіту. У адыходзячым 2020 годзе ва ўсіх структурах старшынствавала Рэспубліка Беларусь і яе прадстаўнікі. ​​​

Наступнае пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета адбудзецца ў маі 2021 года ў Рэспубліцы Казахстан.​Сёння прайшло пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага савета ў рэжыме відэаканферэнцыі з удзелам кіраўнікоў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза, ганаровага старшыні ВЕЭС, Першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева, Прэзідэнта Рэспублікі Малдова Ігара Дадона, Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан Шаўката Мірзіёева, Прэзідэнта Рэспублікі Куба Мігеля Дыяса-Канеля Бермудэса, Старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіла Мясніковіча.

Кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС зацвердзілі Стратэгічныя напрамкі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года.

Рэалізацыя стратэгіі дасць магчымасць забяспечыць апераджальнае развіццё эканомік дзяржаў-членаў за кошт росту інвестыцыйнай і інавацыйнай актыўнасці, фарміравання гнуткіх механізмаў садзейнічання росту і занятасці.

У дакуменце вызначаны механізмы супрацоўніцтва ў такіх новых, не прадугледжаных Дагаворам аб ЕАЭС, сферах, як адукацыя і навука, турызм, спорт і ахова здароўя.

Камісіі дадзены даручэнні сумесна з бакамі прапрацаваць пытанне цэна- і тарыфаўтварэння на паслугі па транспарціроўцы газу на агульным рынку газу ЕАЭС у рамках Міжнароднага дагавора па фарміраванні агульнага рынку газу Еўразійскага эканамічнага саюза, які павінен быць распрацаваны ў 2021 годзе. Аб выніках працы будзе паведамлена на чарговым пасяджэнні ВЕЭС.

Вышэйшы савет ухваліў прадастаўленне Узбекістану і Кубе статусу дзяржавы-назіральніка пры ЕАЭС. Статус прадугледжвае, што прадстаўнікі дзяржавы-назіральніка могуць прысутнічаць па запрашэнні на пасяджэннях органаў Саюза без права ўдзелу ў прыняцці рашэнняў і атрымліваць дакументы, якія прымаюцца органамі Саюза.

Кіраўнікі дзяржаў Саюза зацвердзілі асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці ЕАЭС на 2021 год. У дакуменце адлюстраваны ключавыя вектары і практычныя прыярытэты міжнароднай дзейнасці ЕАЭС на наступны год, пазначаны ўжо створаныя механізмы супрацоўніцтва з трэцімі краінамі, рэгіянальнымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі і міжнароднымі арганізацыямі, з якімі плануецца паглыбленне супрацоўніцтва ў 2021 годзе, а таксама патэнцыяльна перспектыўныя напрамкі міжнароднага супрацоўніцтва.

Вышэйшы савет вызначыў стратэгічныя арыенціры ў сферы знешнегандлёвай палітыкі Саюза на сярэднетэрміновую перспектыву.

Кіраўнікі краін ЕАЭС ухвалілі пачатак перамоў па пагадненні аб свабодным гандлі з Іранам– у развіццё Часовага пагаднення з Ісламскай Рэспублікай Іран. Гэта будзе спрыяць далейшаму ўмацаванню ўзаемавыгаднага эканамічнага супрацоўніцтва, паглыбленню гандлёвых сувязяў, пашырэнню асартыменту прадукцыі, якая пастаўляецца ў краіны ЕАЭС і Іран.

Кіраўнікі дзяржаў Саюза абмеркавалі падыходы па ўдасканаленні механізмаў прымянення ў ЕАЭС спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мер.

Кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС прынялі рашэнне забяспечыць завяршэнне выканання мерапрыемстваў першага этапу фарміравання агульнага рынку газу Саюза і перайсці да другога этапу, а таксама зацвердзілі «дарожную карту» па гарманізацыі заканадаўства краін Еўразійскага эканамічнага саюза ў нафтавай сферы.

Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет надзяліў Савет ЕЭК паўнамоцтвамі па зацвярджэнні Правіл вызначэння краіны паходжання асобных тавараў для мэт дзяржаўных закупак. Адпаведнае рашэнне, якое тычыцца ўнясення змяненняў у Рэгламент працы Еўразійскай эканамічнай камісіі, прынята на пасяджэнні ВЕЭС. Чакаецца, што правілы забяспечаць роўны доступ да дзяржзакупак у Еўразійскім эканамічным саюзе пастаўшчыкам з усіх краін ЕАЭС.

Кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС ухвалілі ўнясенне змяненняў у некаторыя рашэнні ВЕЭС у частцы сектара паслуг па прагнозе надвор'я, у пералік сектараў (падсектараў) паслуг, у якіх функцыянуе адзіны рынак паслуг у рамках ЕАЭС у частцы сектара паслуг па ацэнцы маёмасці. Члены ВЕЭС даручылі ўрадам краін ЕАЭС паскорыць лібералізацыю паслуг. 

Кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС падпішуць шэраг дакументаў. У прыватнасці, Пагадненне аб абмене інфармацыяй у сферы супрацьдзеяння легалізацыі (адмыванню) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаванню тэрарызму пры перамяшчэнні наяўных грашовых сродкаў і (або) грашовых інструментаў праз мытную мяжу ЕАЭС, Пагадненне па пытаннях свабодных (спецыяльных, асобых) эканамічных зон на мытнай тэрыторыі Мытнага саюза і мытнай працэдуры свабоднай мытнай зоны ад 18 чэрвеня 2010 года і шэраг іншых.

Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет зацвердзіў старшынёй Суда Еўразійскага эканамічнага саюза суддзю Суда ЕАЭС Эрну Айрыян, намеснікам старшыні Суда ЕАЭС – суддзю Суда Саюза Канстанціна Чайку. Адпаведны тэхрэгламент уступае ў сілу з 1 студзеня 2020 года.

У адпаведнасці з рашэннем ВЕЭС з 1 студзеня 2021 года на працягу года Рэспубліка Казахстан будзе старшынёй у органах ЕАЭС – Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце, Еўразійскім міжурадавым савеце і Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі. Згодна з Дагаворам аб ЕАЭС, на пасадзе старшыні ў гэтых органах адбываецца штогадовая планавая ратацыя ў парадку рускага алфавіту. У адыходзячым 2020 годзе ва ўсіх структурах старшынствавала Рэспубліка Беларусь і яе прадстаўнікі. ​​​

Наступнае пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета адбудзецца ў маі 2021 года ў Рэспубліцы Казахстан.​​