Кіраўнікі дзяржаў на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага
эканамічнага савета 11 снежня зацвердзілі «дарожную карту» па гарманізацыі
заканадаўства краін Еўразійскага эканамічнага саюза ў нафтавай сферы.
«Дарожная карта»
вызначае асноўныя напрамкі гарманізацыі, а таксама ўключае
мерапрыемствы, якія тычацца:
– штогадовага аналізу інфармацыі аб нарматыўных прававых
актах,
– узаемнага інфармавання аб правядзенні працы па
гарманізацыі,
- аналізу змяненняў, унесеных у нацыянальныя акты
дзяржаў-членаў у нафтавай сферы на іх адпаведнасць прынцыпам фарміравання
агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў Саюза.
Гарманізацыя заканадаўства накіравана на забеспячэнне
рынкавых механізмаў гандлю нафтай і нафтапрадуктамі паміж удзельнікамі агульных
рынкаў нафты і нафтапрадуктаў Саюза, стварэнне спрыяльных умоў для прыцягнення
інвестыцый у сферы здабычы, транспарціроўкі, пастаўкі, перапрацоўкі і збыту
нафты і нафтапрадуктаў дзяржаў-членаў.
Гэтае распараджэнне
ўступае ў сілу ад даты яго апублікавання. Згодна з Дагаворам аб ЕАЭС, агульны
рынак нафты павінен быць сфарміраваны не пазней за 2025 год.