Кіраўнікі краін Еўразійскага эканамічнага саюза на
пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 11 снежня прынялі рашэнне
забяспечыць завяршэнне выканання мерапрыемстваў першага этапу фарміравання
агульнага рынку газу Саюза. У тым ліку забяспечыць даступнасць і паўнату раскрыцця
інфармацыі аб свабодных магутнасцях газатранспартных сістэм; распрацаваць і
ўзгадніць адзіныя правілы доступу да газатранспартных сістэм, размешчаных на
тэрыторыях дзяржаў-членаў; зацвердзіць узгоднены ўпаўнаважанымі органамі краін
Саюза парадак ажыццяўлення біржавых таргоў газам.
Таксама вырашана перайсці да другога этапу фарміравання
агульнага рынку газу Саюза.
У рамках гэтага этапу неабходна падрыхтаваць праект
міжнароднага дагавора аб фарміраванні агульнага рынку газу Саюза, які вызначыць
прынцыпы функцыянавання і рэгулявання агульнага рынку газу Саюза.
Плануецца ажыццявіць рэалізацыю іншых мерапрыемстваў
другога этапу фарміравання агульнага рынку газу Саюза пасля завяршэння
рэалізацыі мерапрыемстваў першага этапу фарміравання агульнага рынку газу
Саюза.
Рашэнне ўступае ў сілу ад даты яго афіцыйнага
апублікавання.
Згодна з Дагаворам аб
ЕАЭС, агульны рынак газу павінен быць сфарміраваны не пазней за 2025 год.