Савет
Еўразійскай эканамічнай камісіі на пасяджэнні 11 верасня падоўжыў для фізічных
асоб тэрміны часовага знаходжання аўтамабіляў і іншых транспартных сродкаў на
мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза ў сувязі з пандэміяй COVID-19,
якая захоўваецца, і магчымасцю ўзнікнення другой «хвалі» распаўсюджвання
каранавіруснай інфекцыі.
Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза падтрымалі ініцыятыву Рэспублікі
Беларусь аб падаўжэнні да 31 сакавіка 2021 года дзеяння адпаведнага рашэння
Савета ЕЭК № 47 ад 29 красавіка гэтага года.
Такім чынам, грамадзяне, якія часова завезлі аўтамабілі і іншую тэхніку, да 31
сакавіка наступнага года вызвалены ад абавязку іх зваротнага вывазу з ЕАЭС і,
адпаведна, не трапяць пад адміністрацыйныя меры і выплату мытных плацяжоў.
Пастанова таксама тычыцца грамадзян, якія прыехалі з Калінінградскай вобласці
на сваіх аўтамабілях, растаможаных у ільготным парадку, і не могуць вярнуцца
дадому.
Таксама Савет ЕЭК прыпыніў да 31 сакавіка 2021 года цячэнне 18-месячнага
тэрміну, калі магчымы льготны бяспошлінны ўвоз на мытную тэрыторыю ЕАЭС
асабістай маёмасці замежнымі грамадзянамі, якія атрымалі статус асобы, што
перасялілася на пастаяннае месца жыхарства ў ЕАЭС, бежанца, вымушанага
перасяленца.
Рашэнне распаўсюджваецца на выпадкі, якія ўзніклі або ўзнікнуць з 1 сакавіка
2020 года па 31 сакавіка 2021 года.
Прыняцце гэтага рашэння выклікана немагчымасцю грамадзян рэалізаваць свае правы
і выканаць свае абавязкі ў сувязі з прынятымі ў ЕАЭС мерамі па барацьбе з
каранавіруснай інфекцыяй.