Вход
ЕЭК распрацуе Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і Камісіяй па справядлівым гандлі Рэспублікі Карэі

ЕЭК распрацуе Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і Камісіяй па справядлівым гандлі Рэспублікі Карэі

09.09.2014

У рамках 8-га Міжнароднага форуму па канкурэнцыі, які адбыўся з 2 па 7 верасня ў Сеўле (Рэспубліка Карэя), Член Калегіі (Міністр) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Нурлан Алдабергенаў сустрэўся са Старшынёй Камісіі па справядлівым гандлі Рэспублікі Карэя спадаром Нох Дае Лае. Падчас сустрэчы была дасягнута дамоўленасць аб распрацоўцы і падпісанні Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і Камісіяй па справядлівым гандлі Рэспублікі Карэя.

Кіраўнік антыманапольнага ведамства Карэі адзначыў важнасць і своечасовасць прыняцця Мадэльнага Закона «Аб канкурэнцыі» на тэрыторыі Мытнага Саюза (МС) і Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП), неабходнасць адпаведнасці канкурэнтнай палітыкі агульным тэндэнцыям эканамічнай палітыкі, якая праводзіцца, а таксама падкрэсліў вялікае значэнне статусу і паўнамоцтваў кіраўнікоў антыманапольных ведамстваў.

Падчас працоўнага візіта ў Рэспубліку Карэя дэлегацыя ЕЭК на чале з Членам Калегіі (Міністрам) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК Нурланам Алдабергенавым прыняла ўдзел у 8-м Міжнародным форуме па канкурэнцыі, а таксама 18-м пасяджэнні міжнароднай Працоўнай групы па канкурэнтнай палітыцы.

Форум сабраў кіраўнікоў вядучых канкурэнтных ведамстваў свету, а таксама экспертаў у галіне канкурэнтнай палітыкі Ірландыі, Венгрыі, Расіі, ЗША, Японіі і інш. Удзельнікі абмеркавалі пытанні ўжывання заканадаўства аб канкурэнцыі ў адносiнах да гаспадарчых суб'ектаў, якія злоўжываюць сваім правам на інтэлектуальную ўласнасць («патэнтавыя тролі»); непрадузятасць канкурэнтнай палітыкі ў адносінах да дзяржаўных прадпрыемстваў; удасканаленне заканадаўства па канкурэнцыі ў краінах Азіі, а таксама абмяняліся вопытам па найбольш актуальных пытаннях канкурэнтнай палітыкі.

На 3-й сесіі 18-га пасяджэння Працоўнай групы па канкурэнтнай палітыцы «Удасканаленне заканадаўства аб канкурэнцыі для развіцця канкурэнтнай палітыкі» супрацоўнік Дэпартамента канкурэнтнай палітыкі і палітыкі ў галіне дзяржаўных закупак ЕЭК Васіліна Задкова выступіла з дакладам «Прававыя аспекты забеспячэння роўных умоў канкурэнцыі на тэрыторыі Еўразійскай эканамічнай прасторы».

Прадстаўнік ЕЭК распавяла аб напрамках дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі; паўнамоцтвах Камісіі ў сферы рэгулявання канкурэнцыі; ролі Мадэльнага закона аб канкурэнцыі ў працэсе гарманізацыі заканадаўства краін-удзельніц Адзінай эканамічнай прасторы і яго асноўных палажэннях; аб асноўных нормах ужывання антыманапольнага заканадаўства на тэрыторыі Адзінай эканамічнай прасторы; аб перспектывах развіцця міжнароднага ўзаемадзеяння ў сферы канкурэнцыі на фоне развіцця еўразійскай інтэграцыі.

Падчас абмеркавання дакладу ўдзельнікі сесіі адзначылі важнасць ужывання антыманапольнага заканадаўства пры ўрэгуляванні спрэчак аб правах на інтэлектуальную ўласнасць, а таксама развіцця дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі ва ўрэгуляванні выпадкаў нядобрасумленнай канкурэнцыі.