Вход
Старшыня Калегіі ЕЭК Тыгран Саркісян. «Дзень Перамогі абуджае ў нас усіх надзею на вялікую будучыню нашага агульнага эканамічнага праекта – Еўразійскага саюза»

Старшыня Калегіі ЕЭК Тыгран Саркісян. «Дзень Перамогі абуджае ў нас усіх надзею на вялікую будучыню нашага агульнага эканамічнага праекта – Еўразійскага саюза»

11.05.2016

10 мая на чарговым пасяджэнні Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі пад кіраўніцтвам Старшыні Калегіі ЕЭК Тыграна Саркісяна разгледзела пытанні ў сферах інтэграцыі і макраэканомікі, гандлю, эканомікі і фінансавай палітыкі, унутраных рынкаў, тэхнічнага рэгулявання, аграпрамысловага комплексу. 

Адкрываючы пасяджэнне, Тыгран Саркісян павіншаваў яго ўдзельнікаў і ў іх асобе ўсіх жыхароў краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) з 71-й гадавінай з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.  «Гэта памятны дзень для грамадзян усіх краін Саюза, –  падкрэсліў Старшыня Калегіі ЕЭК. – Нашы дзяды і прадзеды аб'ядналіся перад абліччам нашага агульнага ворага і выстаялі ў нялёгкай барацьбе супраць фашызму». Па словах Тыграна Саркісяна, Дзень Перамогі – не толькі сімвал гераізму і мужнасці, але і заклік настойліва змагацца за прымнажэнне славы продкаў, за мір без вайны.   «Гэта яскравае гістарычнае пацвярджэнне таго, што мы, калі аб'яднаемся, можам пераадолець самыя складаныя перашкоды і шмат чаго дасягнуць.  У пэўным сэнсе Дзень Перамогі абуджае ў нас усіх надзею на вялікую будучыню нашага агульнага эканамічнага праекта – Еўразійскага саюза»,  - адзначыў кіраўнік Калегіі Камісіі.