Вход
ЕЭК забяспечвае прадпрыемствам Еўразійскага эканамічнага саюза роўныя рынкавыя ўмовы

ЕЭК забяспечвае прадпрыемствам Еўразійскага эканамічнага саюза роўныя рынкавыя ўмовы

10.11.2016

10 лістапада ў Гродна (Беларусь) пад старшынствам члена Калегіі (міністра) па канкурэнцыі і антыманапольнымрэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Нурлана Алдабергенава прайшла міжнародная канферэнцыя «Перавагі і асаблівасці працы суб'ектаў бізнесу ва ўмовах ЕАЭС у 2016 годзе». У сваім дакладзе міністр ЕЭК падвёў вынікі імплементацыі Мадэльнага закона «Аб канкурэнцыі» ў нацыянальнае заканадаўства дзяржаў ЕАЭС, далажыў аб выніках разгляду шэрагу спраў на трансгранічных таварных рынках і працы, якая праводзіцца па паралельным імпарце.

Летась Еўразійская эканамічная камісія разгледзела адзінаццаць заяў краін Саюза па прыкметах парушэнняў агульных правілаў канкурэнцыі. Па сямі з іх у дадзены момант ідзе збор доказнай базы. Парушэнні закранаюць сферы на рынках авіяцыйных перавозак, электратэхнічнай сталі, электраабсталявання, трацілу, біялагічна актыўных дабавак, малочных прадуктаў і мяса птушкі.

У якасці прыкладу Нурлан Алдабергенаў прывёў справу па зніжэнні кошту роўмінгу на тэрыторыі ЕАЭС. Рынак роўмінгу аднесены Камісіяй да сацыяльна значнага, яго паслугай карыстаюцца больш за 20 мільёнаў грамадзян краін Еўразійскага саюза, якія жывуць на памежных тэрыторыях. Па выніках аналізу, выкананага Камісіяй з прыцягненнем экспертаў, пераважная большасць абанентаў Саюза не задаволеныя высокім коштам сувязі ў роўмінгу.

Аналіз цэн на паслугі мабільных аператараў з 2013 па 2015 гады паказаў, што тарыфы на выходныя званкі ў роўмінгу ў краінах Саюза значна перавышалі, напрыклад, тарыфы на ўнутраныя званкі і максімальны тарыф у краінах Еўрасаюза.

Улічваючы асаблівую значнасць паслуг сотавай сувязі, Камісія сумесна з антыманапольнымі органамі і аператарамі гэтага віду паслуг дзяржаў ЕАЭС правяла працу па зніжэнні кошту паслуг у роўмінгу. Вынікам стала істотнае зніжэнне тарыфаў на роўмінг аператарамі сотавай сувязі. Да прыкладу, група кампаній VimpelCom Ltd знізіла тарыфы на паслугі ў сярэднім у 10 разоў.

«Беларускія аператары сувязі знізілі кошт роўмінгу ў 2,5 разы. Такім чынам, у год чалавек можа зэканоміць на размовах больш за 60 тыс. беларускіх рублёў. Гадавая сукупная эканомія сродкаў абанентаў ЕАЭС, якія карыстаюцца паслугамі роўмінгу, можа скласці да 135 млн. беларускіх рублёў, – падкрэсліў Нурлан Алдабергенаў. – Працу па стварэнні ўмоў для далейшага зніжэння роўмінгавых тарыфаў антыманапольны накірунак ЕЭК прадоўжыць. Канчатковая мэта – абнуленне міжнароднага роўмінгу ў краінах ЕАЭС».

Раней Камісія разгледзела заяву ААТ «Гомельскі хімічны завод» аб забеспячэнні роўных умоў канкурэнцыі на трансгранічным рынку апатытавага канцэнтрату. Эксперты ЕЭК прааналізавалі цэны на апатытавы канцэнтрат у 2012-2014 гадах на трансгранічным рынку Расіі і Беларусі і выявілі розныя падыходы ў цэнавай палітыцы на ўнутраным і знешнім рынках. У выніку праведзенай Камісіяй сумесна з ФАС Расіі працы, ужо ў 2015 годзе адпускная цана апатытавага канцэнтрату для беларускіх спажыўцоў зраўнялася з адпускной цаной для расійскіх спажыўцоў.

У мэтах развіцця канкурэнцыі і папярэджання парушэнняў агульных правілаў канкурэнцыі на трансгранічным рынку фасфатнай сыравіны Камісія распрацоўвае рэкамендацыі, накіраваныя на забеспячэнне роўнага доступу і захаванне справядлівай цэнавай палітыкі для ўсіх удзельнікаў саюзнага рынку апатытавага канцэнтрату.

Разгледзеўшы заяву Міністэрства прамысловасці Беларусі аб магчымых прыкметах парушэння правілаў канкурэнцыі на рынку ліфтаў і ліфтавага абсталявання Расіі, Камісія дабілася забеспячэння доступу на яго прадукцыі беларускага прадпрыемства «Магілёўліфтмаш».

У галіне працы па паралельным імпарце 13 красавіка гэтага года Еўразійскі міжурадавы савет даручыў унесці змяненні, якія прадугледжваюць магчымасць устанаўлення выключэнняў з прынцыпу вычарпання правоў на таварныя знакі ў дачыненні да аўтазапчастак, лекаў, медыцынскай тэхнікі, тавараў народнага спажывання, парфюмерна-касметычнай прадукцыі, у Дагавор аб ЕАЭС.

Па словах міністра ЕЭК, акрамя паляпшэння канкурэнтнага асяроддзя на рынку, увядзенне паралельнага імпарту можа мець прыкметны сацыяльна-эканамічны эфект. У выпадку легалізацыі паралельнага імпарту зніжэнне цэн, у прыватнасці на лекі, можа скласці да 550%, на парфумерна-касметычную прадукцыю – да 300%, на аўтамабільныя запчасткі – да 200%, на адзенне – да 50%, на медабсталяванне – да 25% .

Нурлан Алдабергенаў таксама адзначыў, што накірунак Камісіі па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні распрацоўвае кодэксы добрасумленных гандлёвых практык. Гэта распаўсюджаная прылада рынкавага рэгулявання. Зараз ЕЭК працуе над трыма кодэксамі: аўтамабільным, фармацэўтычным і кодэксам гандлёвых сетак. У іх будуць зафіксаваны правілы ўзаемаадносінаў паміж удзельнікамі рынкаў у названых сферах.

Кодэксы накіраваны на развіццё канкурэнцыі і зніжэнне парушэнняў агульных правілаў канкурэнцыі, у тым ліку на стварэнне недыскрымінацыйных, роўных умоў доступу на рынак прадпрыемстваў Еўразійскага саюза.