Вход
Міністр па канкурэнцыі і антыманапольным регуляванні ЕЭК Нурлан Алдабергенаў: «ЕЭК сумесна з антыманапольнымі органамі працягне даследаванне цэн на перавозкі на маршрутах паміж краінамі ЕАЭС»

Міністр па канкурэнцыі і антыманапольным регуляванні ЕЭК Нурлан Алдабергенаў: «ЕЭК сумесна з антыманапольнымі органамі працягне даследаванне цэн на перавозкі на маршрутах паміж краінамі ЕАЭС»

10.04.2015

9–10 красавіка ў Астане Член Калегіі (Міністр) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Нурлан Алдабергенаў на форуме «Антыманапольнае заканадаўства Рэспублікі Казахстан і Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС)» расказаў аб антыманапольным рэгуляванні на трансгранічных рынках ЕАЭС.

Форум адбыўся ў рамках 42-га пасяджэння Міждзяржаўнага савета па антыманапольнай палітыцы (МСАП). Арганізатарамі форуму выступілі АТ «Цэнтр развіцця і абароны канкурэнтнай палітыкі» і НП «Садзейнічанне развіццю канкурэнцыі ў краінах СНД» пры падтрымцы Камітэта па рэгуляванні натуральных манаполій і абароне канкурэнцыі Міністэрства нацыянальнай эканомікі Рэспублікі Казахстан, Федэральнай антыманапольнай службы Расіі і РГА «Калегія камерцыйных юрыстаў «Kazakhstan Bar Association».

«З 1 студзеня 2015 года пачаў працаваць наднацыянальны орган па кантролі за выкананнем агульных правілаў канкурэнцыі на трансгранічных рынках ЕАЭС, — адзначыў у сваім выступленні Нурлан Алдабергенаў. — Ён упаўнаважаны прымаць абавязковыя для выканання гаспадарчымі суб'ектамі рашэнні аб спыненні парушэнняў правілаў канкурэнцыі, аб ліквідацыі наступстваў парушэнняў, аб недапушчэнні перашкод для ўзнікнення канкурэнцыі, а таксама аб прымяненні штрафных санкцый да гаспадарчых суб'ектаў-парушальнікаў».

Па словах Міністра ЕЭК, яркім прыкладам эфектыўнага ўзаемадзеяння антыманапольных органаў і Еўразійскай эканамічнай камісіі з'яўляецца сумесная работа па тых трансгранічных рынках, што цяпер даследуюцца: прыроднага газу, электраэнэргіі, нафты і нафтапрадуктаў, аўтамабіляў, міжнародных чыгуначных і авіяперавозак і інш.

Напрыклад, пры параўнанні кошту перавозак пасажыраў чыгуначным і паветраным транспартам па кірунку «Масква–Мінск» выяўлена, што цана квітка чыгуначнага купэйнага вагона (10779 тэнгэ) перавышае цану авіябілета (7769 тэнгэ). «У сувязі з гэтым будзе працягнута сумесная праца з антыманапольнымі органамі па зборы інфармацыі, неабходнай для даследавання цэн на чыгуначныя і паветраныя перавозкі на маршрутах паміж дзяржавамі-членамі ЕАЭС, а таксама камісійных збораў авіякампаній», – адзначыў Нурлан Алдабергенаў.

Ён таксама расказаў удзельнікам форуму аб прымяненні рэгіянальнага і міжнароднага прынцыпу вычарпання правоў на таварныя знакі і наступствы іх выкарыстання. Так, у Расіі і Беларусі да 2012 года дзейнічаў рэгіянальны прынцып, у Казахстане — міжнародны. На думку Міністра ЕЭК, адным з негатыўных наступстваў забароны «паралельнага» імпарту, напрыклад, на рынку аўтазапчастак у Казахстане з'яўляецца зніжэнне падатковых плацяжоў, скарачэнне супрацоўнікаў, закрыццё гандлёвых офісаў. Такім чынам, забарона на «паралельны» імпарт тармазіць развіццё малога і сярэдняга бізнэсу.

Акрамя таго, забарона «паралельнага» імпарту прыводзіць да адсутнасці канкурэнцыі і як вынік — да высокага кошту тавараў. Да прыкладу, параўнанне кошту некаторых відаў лекавых прэпаратаў паказала істотную розніцу ў цане. Так, цана прэпарата «Фосаванс» для лячэння астэапарозу ў Вялікабрытаніі складае 32 дол. ЗША, тады як у Расіі — 108 дол. ЗША, а ў Казахстане — 65 дол. ЗША.

Пераход на міжнародны прынцып вычарпання права прывядзе да павелічэння ўнутрыбрэндавай канкурэнцыі, асартыменту таварнай прадукцыі, зніжэння цэн, захавання значных пераваг для інвестараў, развіцця малога і сярэдняга бізнэсу, стварэння рабочых месцаў і павелічэння занятасці.

Гаворачы аб рынках дзяржаўных закупак, Міністр ЕЭК паведаміў, што пастаўшчыкі дзяржаў-членаў ЕАЭС ужо атрымалі да іх доступ. У прыватнасці, гэта ўдалося зрабіць праз рэалізаваную магчымасць трансгранічнага выкарыстання электроннага лічбавага подпісу і скасавання выключэнняў з нацыянальнага рэжыму ці ліквідацыі парушэнняў пры ўстанаўленні такіх выключэнняў. Так, аб'ём дзяржаўных закупак краін ЕАЭС ў 2013 годзе склаў 266 млрд. дол. ЗША. З іх на Арменію прыпадае 1,2 млрд дол. ЗША, Беларусь — 5,1 млрд. дол. ЗША, Казахстан — 9,3 млрд дол. ЗША і Расію — 250,4 млрд. дол. ЗША. Пры гэтым доля электронных закупак у дзяржавах-членах ЕАЭС склала 42%.

Па словах Нурлана Алдабергенава, перспектыва развіцця сферы дзяржаўных закупак бачыцца ў максімальна шырокім выкарыстанні ІТ-тэхналогій, пашырэнні канкурэнтнага рынку дзяржаўных закупак, працягу ліквідацыі магчымых бар'ераў і іншых абмежаванняў доступу на ўзаемныя рынкі дзяржаўных закупак.

Даведка:

МСАП – Міждзяржаўны савет па антыманапольнай палітыцы з'яўляецца асноўнай пляцоўкай для ўзаемадзеяння антыманапольных органаў краін-членаў СНД. У цяперашні час у МСАП уваходзяць прадстаўнікі антыманапольных органаў дзесяці дзяржаў СНД.