Вход
Адбылося паседжанне Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі

Адбылося паседжанне Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі

10.04.2013
9 красавіка на чарговым паседжанні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) былі прынятыя рашэнні ў сферах інтэграцыі і макраэканомікі, эканомікі і фінансавай палітыкі, гандлю, мытнага супрацоўніцтва, тэхнічнага рэгулявання.
Калегія ЕЭК у мэтах рэалізацыі Мемарандума аб узаемадзеянні паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і Беларуска-Казахстанска-Расійскім Бізнэс-Дыялогам ад 15 чэрвеня 2012 года і адпаведнага Рашэння Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 4 снежня 2012 года прыняла Палажэнне аб Кансультатыўным савеце па ўзаемадзеянні Еўразійскай эканамічнай камісіі і беларуска-казахстанска-расійскай бізнэс-супольнасці. У Палажэнні вызначаны мэты стварэння Кансультатыўнага савета, прававая аснова і напрамкі дзейнасці, структура складу, функцыі структурных падраздзяленняў ЕЭК па забеспячэнні яго працы і інш. Кансультатыўны савет па ўзаемадзеянні Еўразійскай эканамічнай камісіі і беларуска-казахстанска-расійскай бізнэс-супольнасці з'яўляецца органам, які забяспечвае ўзаемадзеянне ЕЭК і беларуска-казахстанска-расійскай бізнэс-супольнасці, якая прадстаўляецца Беларуска-Казахстанска-Расійскім Бізнэс-дыялогам, па сістэмным і стратэгічным пытаннях функцыявання Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, ажыццяўляе разгляд прапаноў бізнэс-супольнасці, накіраваных на ўдасканаленне нарматыўна-прававой базы Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, а таксама разгляд пытанняў, якія тычацца арганізацыі і правядзення форумаў прадстаўнікоў дзелавых колаў Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі. У склад Кансультатыўнага савета ўваходзяць члены Калегіі Камісіі і прадстаўнікі бізнэс-супольнасці.
  
Кансультатыўны савет ажыццяўляе дзейнасць па наступных напрамках:
а) развіццё інтэграцыі і макраэканоміка;
б) развіццё прадпрымальніцкай дзейнасці;
 
в) фінансавыя рынкі (банкаўская сфера, сфера страхавання, валютны рынак, рынак каштоўных папер);
г) прамысловасць;
д) аграпрамысловы комплекс;
е) узаемны і знешні гандаль;
ж) тэхнічнае рэгуляванне;
з) санітарныя, ветэрынарныя і фітасанітарныя меры;
і) мытнае адміністраванне;
к) энергетыка і натуральныя манаполіі;
л) транспарт і інфраструктура;
м) развіццё канкурэнцыі і антыманапольнае рэгуляванне;
н) ахова і абарона вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці і сродкаў індывідуалізацыі тавараў, работ і паслуг.
Значны блок разгледжаных пытанняў тычыцца тэхнічнага рэгулявання. У гэтай сферы Калегія ЕЭК, у прыватнасці, зацвердзіла Праграмы па распрацоўцы (унясенню змяненняў, перагляду) міждзяржаўных стандартаў, у выніку прымянення якіх на добраахвотнай аснове забяспечваецца выкананне патрабаванняў шэрагу тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, а таксама міждзяржаўных стандартаў, якія змяшчаюць правілы і метады даследаванняў (выпрабаванняў) і вымярэнняў, у тым ліку правілы адбору ўзораў, неабходныя для прымянення і выканання патрабаванняў гэтых тэхнічных рэгламентаў і ажыццяўлення ацэнкі (пацверджання) адпаведнасці прадукцыі. Сярод тэхнічных рэгламентаў, да якіх зацверджаны названыя Праграмы, «Тэхнічны рэгламент на сокавую прадукцыю з садавіны і гародніны», «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці», «Аб бяспецы абсталявання для працы ў выбухованебяспечных асяроддзях», «Бяспека ліфтаў», «Аб бяспецы сродкаў індывідуальнай абароны», «Аб бяспецы машын і абсталявання».