Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі
Міхаіл Мясніковіч павіншаваў міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргея
Лаўрова з Днём дыпламатычнага работніка.
«Сёння асабліва прыемна адзначыць Ваш выбітны
дыпламатычны талент, непахісны аўтарытэт на міжнароднай арэне, Вашу гатоўнасць
працаваць з поўнай аддачай дзеля захавання міру, умацавання стабільнасці і
прасоўвання ідэі шырокай еўразійскай інтэграцыі», – гаворыцца ў віншавальным
лісце.
Міхаіл Мясніковіч пажадаў
Сяргею Лаўрову і ўсім супрацоўнікам знешнепалітычнай службы Расіі новых
прафесійных поспехаў, моцнага здароўя і дабрабыту.