Вход
Віншаванне Міністра ЕЭК па тэхнічным рэгуляванні Віктара Назаранкі з Сусветным днём акрэдытацыі

Віншаванне Міністра ЕЭК па тэхнічным рэгуляванні Віктара Назаранкі з Сусветным днём акрэдытацыі

Безымянный.jpg
09.06.2020

Дэвіз Сусветнага дня акрэдытацыі ў 2020 годзе - "Акрэдытацыя: павышаючы бяспеку харчовай прадукцыі".

Для спажыўцоў ва ўсім свеце наяўнасць бяспечнай прадукцыі, у тым ліку харчовай, з'яўляецца важнай умовай падтрымання агульнага здароўя і дабрабыту насельніцтва.

Узгодненае функцыянаванне ўсіх этапаў вытворчасці і кантролю прадукцыі адыгрываюць вызначальную ролю ў забеспячэнні спажыўцоў і грамадства ў цэлым якаснай і бяспечнай харчовай прадукцыяй.

Акрэдытацыя, як адна з базавых асноў інфраструктуры якасці, гарантуе кампетэнтнасць, бесстароннасць і надзейнасць працы органаў па ацэнцы адпаведнасці, выпрабавальных і вымяральных лабараторый.

Садзейнічаючы гандлю і забяспечваючы якасць і бяспеку харчовых прадуктаў і працэсаў, акрэдытацыя і акрэдытаваныя арганізацыі спрыяюць дасягненню шэрагу мэтаў ўстойлівага развіцця, накіраваных на ліквідацыю голаду і галечы, падтрыманне здароўя і дабрабыту насельніцтва і, як следства, забяспечваюць стварэнне спрыяльных умоў жыццядзейнасці чалавецтва.

Сардэчна віншую ўсіх работнікаў сферы акрэдытацыі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, экспертную супольнасць і спецыялістаў, якія працуюць у галіне выпрабаванняў і ацэнкі адпаведнасці, а таксама ўсіх, для каго акрэдытацыя ўваходзіць у сферу прафесійных і навуковых інтарэсаў, са святам!

Жадаю здароўя, шчасця, новых дасягненняў у працы, прафесійнага росту і дабрабыту!​​