У рамках сустрэчы закрануты актуальныя пытанні
шматбаковага ўзаемадзеяння і гандлёва-эканамічнага парадку. У прыватнасці,
абмеркаваны рэалізацыя Часовага пагаднення, якое вядзе да стварэння зоны
свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі
і Ісламскай Рэспублікай Іран, пачатак перамоў па пагадненні аб свабодным
гандлі, а таксама шляхі інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва ў цэлым.
«З улікам паспяховай практыкі і традыцыйна дружалюбных
адносін паміж краінамі ЕАЭС і Іранам важна выпрацоўваць новыя падыходы, якія
дапамогуць павысіць эфектыўнасць і выніковасць нашай працы», – падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.
У сваю чаргу, Махамад Багер Галібаф выказаў глыбокую
зацікаўленасць Ірана ў поўнамаштабным супрацоўніцтве з ЕАЭС, адзначыўшы
своечасовасць стварэння Саюза і яго вялікі ўзрастаючы аўтарытэт у свеце.
Падчас сустрэчы яе ўдзельнікі абмяняліся меркаваннямі
аб выніках і перспектывах інвестыцыйнага супрацоўніцтва, кааперацыі ў
прамысловасці і сельскай гаспадарцы, закранулі пытанні забеспячэння ўзаемных
разлікаў і барацьбы з пандэміяй COVID-19. Асобная ўвага была нададзена
транспартна-лагістычным праектам, здольным аказаць пазітыўны ўплыў як на рост
тавараабароту паміж краінамі ЕАЭС і Іранам, так і на павышэнне ўзроўню
транспартнай звязанасці ўсяго вялікага еўразійскага рэгіёна.
У сустрэчы таксама прынялі ўдзел Надзвычайны і
Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Расійскай Федэрацыі Каземі
Джалалі, дэпутаты Меджліса Ірана, з боку Камісіі – член Калегіі (міністр) па
гандлі Андрэй Сляпнёў.
Даведка
Часовае пагадненне, якое вядзе да стварэння зоны
свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго
дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Ісламскай Рэспублікай Іран, з іншага боку,
было падпісана 17 мая 2018 года і ўступіла ў сілу 27 кастрычніка 2019 года.
Кіраўнікі дзяржаў-членаў ЕАЭС
на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 11 снежня 2020 года
прынялі рашэнне аб пачатку перамоў па Пагадненні аб зоне свабоднага гандлю з
Іранам. Зараз ідзе падрыхтоўка да першых кансультацый. Праца па пагадненні аб
свабодным гандлі павінна быць завершана на працягу трох гадоў пачынаючы з 27
кастрычніка 2019 года.