Вход
Ювелірнае бюро падтрымае еўразійскіх экспарцёраў

Ювелірнае бюро падтрымае еўразійскіх экспарцёраў

Арутюнян_Junwex_04.02.21.jpg
08.02.2021

На XXIX Міжнароднай ювелірнай выставе JUNWEХ у Санкт-Пецярбургу Еўразійская эканамічная камісія правяла круглы стол на тэму: «Перспектывы рэалізацыі Пагаднення ў ювелірнай сферы ў рамках ЕАЭС. Стварэнне Еўразійскага ювелірнага экспартнага бюро. Развіццё электроннага гандлю ювелірнымі вырабамі».

 

Намеснік дырэктара Дэпартамента прамысловай палітыкі ЕЭК Тыгран Аруцюнян абмеркаваў з удзельнікамі мерапрыемства сумесныя меры падтрымкі экспарту ювелірнай прадукцыі краін Еўразійскага эканамічнага саюза і стварэння агульнага рынку ювелірных вырабаў. Былі разгледжаны ініцыятывы дзяржаў-членаў па стварэнні Еўразійскага ювелірнага экспартнага бюро і сумесным з Еўразійскім банкам развіцця пілотным праекце ў сферы электроннага гандлю ўпрыгажэннямі.

 

«Мы бачым вялікі патэнцыял Еўразійскага ювелірнага экспартнага бюро ў вырашэнні задач па ўдасканаленні адміністрацыйных працэдур і павышэнні якасці прадукцыі, – заявіў Тыгран Аруцюнян. – За кошт фарміравання добраахвотнай сістэмы сертыфікацыі бюро і стварэння адзінага брэнда мы ўмацуем станоўчы імідж Саюза, а таксама пашырым магчымасці для экспарту прадукцыі малавядомых вытворцаў на рынкі трэціх краін. Прызнанне сертыфікацыі бюро як міжнароднага стандарту якасці павінна стаць адной з ключавых мэт у нашай працы».

 

Падчас наведвання выставы Тыгран Аруцюнян азнаёміўся з работамі ўдзельнікаў ювелірнага конкурсу «Прызнанне Пецярбурга», правёў шэраг рабочых сустрэч з прадстаўнікамі ювелірных кампаній.

 

Па выніках перамоў з найбуйнейшым галіновым медыя-холдынгам JUNWEX дасягнуты прынцыповыя дамоўленасці аб стварэнні пераваг членам Еўразійскага ювелірнага экспартнага бюро для ўдзелу ў выставачна-кірмашовых мерапрыемствах холдынгу.

 

Даведка

 

Выстава JUNWEХ мае амаль 30-гадовую гісторыю. Вядучыя кампаніі Расіі і іншых краін, уключаючы дзяржавы Еўразійскага эканамічнага саюза, дэманструюць свае лепшыя вырабы: ювелірныя ўпрыгажэнні, гадзіннікі, сталовыя прыборы, прадстаўніцкую і сувенірную прадукцыю, мастацкую зброю і многае іншае. Асобную экспазіцыю займае выстава тэхналогій і ювелірнага абсталявання JUNWEX TECH. У рамках выставы праходзіць Усерасійскі конкурс ювеліраў «Прызнанне Пецярбурга».​