Вход
Магчымасць зніжэння тарыфаў на паслугі мабільнай сувязі ў роўмінгу паміж краінамі ЕАЭС абмеркавалі ў ЕЭК

Магчымасць зніжэння тарыфаў на паслугі мабільнай сувязі ў роўмінгу паміж краінамі ЕАЭС абмеркавалі ў ЕЭК

08.11.2019

5 лістапада ў штаб-кватэры Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) адбылася нарада па абмеркаванні магчымасці зніжэння платы за паслугі мабільнай сувязі ў роўмінгу на тэрыторыі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі сотавых аператараў краін «пяцёркі», міністэрстваў і ведамстваў, якія курыруюць пытанні сувязі і інфармацыйных тэхналогій, а таксама антыманапольных органаў краін-удзельніц.

Мерапрыемства стала першым у серыі ўстановачных нарад па абмене меркаваннямі аб магчымасцях зніжэння роўмінгавых тарыфаў паміж краінамі-удзельніцамі ЕАЭС. Падставай для пачатку абмеркавання гэтага пытання на пляцоўцы Камісіі стала агучаная 25 кастрычніка гэтага года ў рамках пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ініцыятыва Прэм'ер-міністра Рэспублікі Казахстан Аскара Маміна аб мэтазгоднасці разгляду пытанняў і выпрацоўкі неабходных мер па паэтапным зніжэнні роўмінгавых плацяжоў.

На думку аператараў мабільных сетак, для вырашэння пытанняў зніжэння платы за роўмінг спатрэбіцца зрабіць шэраг крокаў. У прыватнасці, неабходна лібералізаваць міжаператарскае ўзаемадзеянне краін ЕАЭС, мінімізаваць рызыкі ў сувязі з выпадкамі махлярства і падмены трафіку (ФРОД), знізіць кошт паслугі інтэрканэкта.

 

Эксперты таксама абмяняліся меркаваннямі аб магчымасцях выкарыстання вопыту Еўрапейскага саюза адносна адмены роўмінгавых плацяжоў.


Даведка


Сістэма інтэрканэкт
уяўляе сабой сістэму міжаператарскіх адносін, якая вызначае ўмовы і памер узаемаразлікаў паміж аператарамі за трафік, які яны прадастаўляюць.


Фрод (англійскі тэрмін fraud - літаральна падман, махлярства) - выкарыстанне паслуг сотавай сувязі без належнай іх аплаты.