Вход
Таццяна Валавая: «Працэс еўразійскай інтэграцыі натхняецца мадэллю Еўрасаюза, а не з'яўляецца вяртаннем да СССР»

Таццяна Валавая: «Працэс еўразійскай інтэграцыі натхняецца мадэллю Еўрасаюза, а не з'яўляецца вяртаннем да СССР»

08.04.2013
Пра гэта 5 красавіка ў Капенгагене паведаміла Член Калегіі (Міністр) па асноўных напрамках інтэграцыі і макраэканоміцы падчас прэзентацыі для прадстаўнікоў дзелавых колаў Даніі.
 
Па словах Таццяны Валавой, «Данія адзін з нашых ключавых партнёраў. Гэтая краіна не вельмі вялікая, але ў нас вельмі шчыльныя сувязі ў такіх сферах, як харчовая прамысловасць і сельская гаспадарка. Дацкія інвестыцыі на рынках краін-удзельніц – вельмі істотныя. Таму нам важна паказаць дацкім калегам, што змянілася ў выніку стварэння Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, як гэтыя змены спрыяюць развіццю бізнэсу ўнутры нашых трох дзяржаў і як паляпшаюцца ўмовы для развіцця бізнэсу з такімі дзяржавамі, як Данія».
 
Міністр адзначыла, што «бізнэс адназначна кажа: стварэнне Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы – гэта пазітыўны момант, мы ад гэтага атрымліваем перавагу. Гэта пацвярджае і статыстыка: зняцце ўнутраных межаў гэта добра не толькі для ўнутранага бізнэсу, але і для замежнага».
 
Падчас візіту ў Данію Таццяна Валавая таксама сустрэлася з Міністрам па справах Еўропы Мікалаем Вамэнам.