Вход
Намеснікам дырэктара Дэпартамента транспарту і інфраструктуры Еўразійскай эканамічнай камісіі прызначана Алена Шэрышава

Намеснікам дырэктара Дэпартамента транспарту і інфраструктуры Еўразійскай эканамічнай камісіі прызначана Алена Шэрышава

IMG_17431111.jpg
07.12.2020

Алена Іванаўна Шэрышава нарадзілася 15 чэрвеня 1964 года. У 1989 годзе скончыла МДзІК, а ў 2012 годзе – Нацыянальны даследчы ўніверсітэт «Вышэйшая школа эканомікі».

Каля 20 гадоў працавала на розных пасадах у сферы адукацыі, у тым ліку ва Ўпраўленні міжнароднай адукацыі і супрацоўніцтва Федэральнага агенцтва па адукацыі, Дэпартаменце міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі.

З верасня 2012 па лістапад 2013 года – ў Дэпартаменце сацыяльнай палітыкі і інфармацыйнага забеспячэння Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

З 2013 года – ў Дэпартаменце міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства транспарту Расійскай Федэрацыі.

З 4 снежня 2020 года прызначана на пасаду намесніка дырэктара Дэпартамента транспарту і інфраструктуры Еўразійскай эканамічнай камісіі.

У 2019 годзе ўзнагароджана медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені і медалём «За ўклад у развіццё Еўразійскага эканамічнага саюза».​​