Вход
ЕАЭС развівае супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна

ЕАЭС развівае супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна

07.06.2019
Павелічэнне тавараабароту – асноўная мэта супрацоўніцтва дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна. Аб гэтым заявіў член Калегіі (міністр) па тэхнічным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Віктар Назаранка на семінары, які правяла Камісія 5 чэрвеня.

У працы семінара прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі дыпламатычных місій краін, якія ўваходзяць у Групу дзяржаў Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна (ГРУЛАК).

Віктар Назаранка адзначыў, што рэгулярны абмен інфармацыяй аб сістэмах рэгулявання абарачэння прадукцыі ў краінах ЕАЭС і ГРУЛАК, які плануецца арганізаваць на пляцоўцы Камісіі, - залог эфектыўнасці далейшага пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Падчас семінара асноўная ўвага нададзена пытанням прымянення санітарных, ветэрынарных і фітасанітарных мер (СФС-мер), а таксама іх узаемасувязі з тэхнічнымі рэгламентамі, патрабаванні якіх забяспечваюць бяспеку тавараў у Саюзе і маюць важную ролю ў развіцці міжнароднага гандлю.

Лацінаамерыканскія калегі прадставілі кароткую прэзентацыю аб ГРУЛАК, а таксама аб СФС-мерах, якія прымяняюцца ў іх краінах.

Удзельнікі семінара падкрэслілі значнасць супрацоўніцтва краін ЕАЭС і ГРУЛАК, намецілі перспектывы далейшай сумеснай працы па напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.