Вход
У ЕЭК прызначаны міністр па мытным супрацоўніцтве

У ЕЭК прызначаны міністр па мытным супрацоўніцтве

_MG_9616-1.jpg
07.06.2019

Новым членам Калегіі (Міністрам) Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) ад Кыргызскай Рэспублікі прызначаны Нурлан Акматаў. У яго кампетэнцыю ўвойдуць пытанні мытнага рэгулявання ў Еўразійскім эканамічным саюзе.

Нурлан Акматаў змяніў на пасадзе члена Калегіі (міністра) па мытным супрацоўніцтве ЕЭК Мукая Кадыркулава.

Новы член Калегіі ЕЭК – кадравы мытнік. Нурлан Акматаў паступіў на службу ў мытныя органы Кыргызскай Рэспублікі ў 1995 годзе і прайшоў шлях ад радавога інспектара да Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Кыргызскай Рэспублікі.

З 2011 па 2018 гады працаваў намеснікам кіраўніка аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў Кыргызстана – «Газпрамнафта Азія». У 2018-2019 гг. узначальваў кіраванне ААТ «Міжнародны аэрапорт «Манас».