Вход
ЕЭК стаіць на варце інтарэсаў па абароне канкурэнцыі на трансгранічных ранках Еўразійскага эканамічнага саюза.

ЕЭК стаіць на варце інтарэсаў па абароне канкурэнцыі на трансгранічных ранках Еўразійскага эканамічнага саюза.

06.04.2015

3 красавіка ў Алматы (Казахстан) пад старшынствам Члена Калегіі (Міністра) па канкурэнцыі і антыманапольнаму рэгуляванню Еўразійскай эканамічнай камісіі Нурлана Алдабергенава адбылася нарада на тэму: "Абарона канкурэнцыі на трансгранічцых ранках Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС)".

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі антыманапольных органаў дзяржаў-членаў ЕАЭС, прадстаўнікі Парламента Рэспублікі Казахстан, Службы па дзяржаўных закупках Рэспублікі Карэя, Пасольства Рэспублікі Карэя ў Казахстане, а таксама бізнэс-супольнасці Беларусі, Казахстана і Расіі.

Удзельнікі нарады абмеркавалі актуальныя пытанні папярэджвання і прысячэння недобрасумленнай канкурэнцыі, антыканкурэнтных пагадненняў, злоўжыванняў дамінуючым палажэннем на трансгранічных рынках ЕАЭС у сферы харчовай прамысловасці, а таксама ўплыў прынцыпа вычарпальнасці праў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці на аснове канкурэнцыі.

Прадстаўнікі ЕЭК расказалі аб праведзенай рабоце па імплементацыі ў нацыянальныя антыманапольныя заканадаўствы норм Мадэльнага закона "Аб канкурэнцыі", скіраваных на абарону ўнутранага рынку, падтрымку айчыннага бізнэса, зніжэнне цэн і эканомію бюджэтных сродкаў. Так, у Рэспубліцы Беларусь у нацыянальнае заканадаўства імплементавана 60% норм Мадэльнага закона, у Казахстане – 79%, у Расіі – 94%. 

Папярэднія вынікі даследвання стану канкурэнцыі на асобных рынках харчовых тавараў паказалі, што ў Казахстане бягучы дэфіцыт, напрыклад, уласнай сыравіны для вытворчасці цукру складае больш за 95%, а імпарт мясной і малочный прадукцыі, сланечнікавага алею з ЕАЭС і трэціх краін перавышае 45%. Дадзеная сітуацыя можа спрыяць заклюючэнню антыанкурэнтных пагадненняў і іншым парушэнням агульных правіл канкурэнцыі. У такіх умовах, на думку намесніка старшыні праўлення Саюза цукравытворцаў Расіі Сяргея Міронава, прыняцце мер, якія спрыяюць развіццю ўласнай вытворчасці, у тым ліку, абарона айчынных вытворцаў шляхам увядзення пошлін і іншых мер, з'яўляецца заканамернай.

Па выніках абмеркавання было прынята рашэнне працягнуць маніторынг трансгранічных рынкаў ЕАЭС, у поўнай меры выкарыстоўваць канкурэнтныя перавагі прадукцыі краін ЕАЭС, падтрымліваць айчынных вытворцаў дзяржаў-членаў Саюза. 

У рамках нарады адбылася сустрэча прадстаўнікоў ЕЭК з кіраўніком Службы па дзяржаўных закупках Рэспублікі Карэя Кімам Санг-Кю, падчас якой бакі абмяняліся досведам рэгулявання дзяржаўных закупак і развіцця канкурэнцыі. Была дасягнута дамоўленасць аб працягу супрацоўніцтва, у тым ліку шляхам заключэння Мемарандума аб узаемадзеянні ў сферы электронных дзяржаўных закупак.