Вход
Тыгран Саркісян прыняў удзел у пасяджэнні Эканамічнага савета СНД

Тыгран Саркісян прыняў удзел у пасяджэнні Эканамічнага савета СНД

06.12.2019

Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Тыгран Саркісян па запрашэнні Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) прыняў удзел у пасяджэнні Эканамічнага савета СНД.

З самага пачатку сваёй дзейнасці ЕЭК цесна супрацоўнічае з органамі СНД у рамках Мемарандума аб узаемадзеянні ў сферах тэхнічнага рэгулявання, працоўнай міграцыі, інтэлектуальнай уласнасці, транспарту, прамысловасці і па іншых пытаннях. 27 лістапада 2018 года ў Мінску быў заключаны Мемарандум аб паглыбленні ўзаемадзеяння паміж ЕЭК і Выканаўчым камітэтам СНД. Яго падпісалі Старшыня Калегіі ЕЭК Тыгран Саркісян і старшыня Выканкама СНД Сяргей Лебедзеў.​