Вход
З 2 студзеня 2016 года Арменія пераходзіць на адзіныя патрабаванні тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС

З 2 студзеня 2016 года Арменія пераходзіць на адзіныя патрабаванні тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС

05.10.2015

2 кастрычніка ў Ерэване падчас семінара «Новыя патрабаванні бяспекі і маркіроўкі прадукцыі для Рэспублікі Арменія ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС)» Член Калегіі (Міністр) Еўразійскай эканамічнай камісіі Карынэ Мінасян і прадстаўнікі Дэпартамента тэхнічнага рэгулявання і акрэдытацыі ЕЭК прадставілі бізнес-суполцы Рэспублікі Арменія змяненні ў сферы тэхнічнага рэгулявання, якія набудуць сілу 2 студзеня 2016 года.


Семінар быў арганізаваны Еўразійскай эканамічнай камісіяй, Міністэрствам міжнароднай эканамічнай інтэграцыі і рэформ і Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Арменія. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў і бізнес-суполкі Арменіі.


Карынэ Мінасян у сваім выступе звярнула ўвагу на тое, што тэрмін выключэнняў, вызначаны Дагаворам аб далучэнні Арменіі да Дагавора аб ЕАЭС, мінае для большасці тавараў, якія знаходзяцца ў абарачэнні на тэрыторыі ЕАЭС, з 2 студзеня 2016 года. «Гэта азначае, што з 2 студзеня 2016 года ўсе асноўныя тэхнічныя рэгламенты, якія дзейнічаюць у ЕАЭС, пачнуць дзейнічаць і для тавараў, якія знаходзяцца ў абарачэнні на тэрыторыі Арменіі. Тым не менш, прадпрымальнікі яшчэ два гады змогуць выпускаць у абарачэнне тавары ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам,  патлумачыла Член Калегіі ЕЭК,  але для гэтага неабходна правесці пэўныя падрыхтоўчыя мерапрыемствы».


Прадстаўнікі Дэпартамента тэхнічнага рэгулявання і акрэдытацыі ЕЭК падрабязна распавялі ўдзельнікам мерапрыемства аб ўсіх асаблівасцях функцыянавання рынку ЕАЭС у адпаведнасці з правіламі, вызначанымі ў сферы тэхнічнага рэгулявання ў Дагаворы аб ЕАЭС. У прыватнасці яны закранулі наступныя пытанні: парадак ацэнкі адпаведнасці тавараў, асаблівасці тэхнічнага рэгулявання харчовай прадукцыі, новыя патрабаванні да маркіроўкі прадукцыі, якая абарачаецца на тэрыторыі ЕАЭС і г.д.

У сваю чаргу, прадстаўнікі бізнесу закранулі некаторыя трывожныя аспекты, якія могуць абцяжарыць пераход да новых патрабаванняў тэхнічнага рэгулявання, такія як наяўнасць адпаведных дакументаў на армянскай мове, пераход да рэжыму афармлення дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці да выпуску тавараў у абарачэнне і іншыя. Узнятыя пытанні былі прынятыя да ўвагі прадстаўнікамі ЕЭК з мэтай далейшага абмеркавання і прапрацоўкі.