Вход
ЕАЭС і Кітай падпісалі Пагадненне аб абмене мытнай інфармацыяй

ЕАЭС і Кітай падпісалі Пагадненне аб абмене мытнай інфармацыяй

06.06.2019

6 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу на палях Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму падпісана Пагадненне аб абмене інфармацыяй аб таварах і транспартных сродках міжнароднай перавозкі, якія перамяшчаюцца праз мытныя межы Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і Кітайскай Народнай Рэспублікі (КНР).
Міжнароднае пагадненне змацавалі сваімі подпісамі Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Тыгран Саркісян, Віцэ-прэм'ер-міністр Рэспублікі Арменія Мгер Грыгаран, Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, Першы намеснік Прэм'ер-міністра – міністр фінансаў Рэспублікі Казахстан Аліхан Смаілаў, віцэ- прэм'ер-міністр Кыргызскай Рэспублікі Жэніш Разакаў, Першы намеснік Старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі – міністр фінансаў Расійскай Федэрацыі Антон Сілуанаў і міністр замежных спраў КНР Ван І.
«Мы разлічваем, што абмен інфармацыяй паміж нашымі мытнымі службамі спросціць працэдуры міжнароднага гандлю і будзе спрыяць развіццю больш глыбокіх эканамічных адносін паміж ЕАЭС і Кітайскай Народнай Рэспублікай», - заявіў Тыгран Саркісян падчас падпісання.
Пагадненне аб інфармацыйным абмене паміж мытнымі службамі краін ЕАЭС і Кітая паскорыць працэдуры мытнага афармлення тавараў, якія ўвозяцца на мытныя тэрыторыі Саюза і КНР, а таксама павысіць транзітную прывабнасць краін-удзельніц пагаднення.