Вход
Акрэдытацыя ў галіне ацэнкі адпаведнасці ў ЕАЭС павінна гарантаваць абарачэнне на рынку Саюза бяспечнай прадукцыі, якая адпавядае абавязковым патрабаванням

Акрэдытацыя ў галіне ацэнкі адпаведнасці ў ЕАЭС павінна гарантаваць абарачэнне на рынку Саюза бяспечнай прадукцыі, якая адпавядае абавязковым патрабаванням

20191129_101856_1.jpg
05.12.2019

«Дзейнасць нацыянальных органаў па акрэдытацыі павінна не толькі забяспечваць і гарантаваць кампетэнтнасць органаў па ацэнцы адпаведнасці, якія працуюць на прасторы Саюза, але і аператыўна ўплываць на якасць іх працы», – заявіў член Калегіі (міністр) па тэхнічным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Віктар Назаранка на трэцім пасяджэнні Савета кіраўнікоў органаў па акрэдытацыі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

У цяперашні час у Саюзе ўзровень даверу да дакументаў у сферы ацэнкі адпаведнасці застаецца нізкім. Пры гэтым дзейнасць недастаткова кампетэнтных і нядобрасумленных органаў па ацэнцы адпаведнасці, якія выдаюць або рэгіструюць заяўнікам неабгрунтаваныя дакументы аб ацэнцы адпаведнасці – сертыфікаты, дэкларацыі, пратаколы выпрабаванняў, – рэзка павышае рызыку допуску на рынак ЕАЭС небяспечнай, у тым ліку кантрафактнай прадукцыі, якая не прайшла ўсе неабходныя працэдуры ацэнкі адпаведнасці.

Падводзячы вынікі праведзенага кіраўнікамі нацыянальных органаў па акрэдытацыі аналізу прычын і рызык выдачы ў краінах неабгрунтаваных дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці, Віктар Назаранка падкрэсліў:

«У першую чаргу, гэта звязана з адсутнасцю механізму прыцягнення да рэальнай адказнасці як органаў па ацэнцы адпаведнасці, так і органаў па акрэдытацыі за аб'ектыўнасць і дакладнасць дакументаў, якія выдаюцца імі. Можна спасылацца на бягучую недасканаласць заканадаўства Саюза, неадпрацаванасць дакументаў другога ўзроўню ў сферы акрэдытацыі, але ў рэальных умовах у рамках нацыянальнага заканадаўства сёння дастаткова рычагоў і інструментаў для навядзення парадку».

Асаблівую ўвагу ўдзельнікі пасяджэння надалі дапрацоўцы адзінага парадку ажыццяўлення органамі па акрэдытацыі дзяржаў-членаў узаемных параўнальных ацэнак, якія з'яўляюцца інструментам дасягнення раўназначнасці працэдур акрэдытацыі, прызнання эквівалентнасці нацыянальных сістэм акрэдытацыі з наступным выхадам на ацэнку іх эфектыўнасці. Адпаведныя паўнамоцтвы па зацвярджэнні Саветам Камісіі адзінага парадку замацаваны ў Пратаколе аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Саюзе, падпісаным 1 снежня бягучага года па выніках пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

У кантэксце гарманізацыі падыходаў і забеспячэння асновы для параўнальных ацэнак абмяркоўваліся пытанні фарміравання абласцей акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці, для чаго беларускім бокам быў прапанаваны пераход на адзіны фармат структуры і ўказання звестак. Камісія прапанавала пляцоўку для правядзення серыі рабочых семінараў па ўкараненні новых версій стандартаў, якія прадстаўляюць патрабаванні да сістэм менеджменту органаў па акрэдытацыі і ацэнцы адпаведнасці, уключаючы выпрабавальныя і калібровачныя лабараторыі, на аснове рызыка-арыентаванага падыходу (стандарты ISO/IEC 17011:2017, ISO/IEC 17025:2017).

З мэтай павышэння адказнасці органаў па ацэнцы адпаведнасці за аб'ектыўнасць і дакладнасць працэдур, якія ажыццяўляюцца, і дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці, якія выдаюцца, абмеркаваны пытанні эфектыўнага выкарыстання інструментаў уключэння і выключэння органаў з Адзінага рэестра Саюза, адмены і прыпынення дзеяння атэстатаў акрэдытацыі, інфармавання аб выніках разгляду органамі па акрэдытацыі скаргаў на дзейнасць акрэдытаваных iмi органаў. Удзельнікі пасяджэння абмяняліся пазіцыямі па прыпыненні або адмене дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці, у тым ліку выдадзеных у іншых краінах Саюза, і на прадукцыю трэціх краін, узаемадзеянні паміж органамі па акрэдытацыі і органамі дзяржаўнага кантролю (нагляду).

Прыняты шэраг арганізацыйных рашэнняў. Член Калегіі (міністр) па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК і кіраўнікі нацыянальных органаў па акрэдытацыі падзякавалі старшыні Савета кіраўнікоў – кіраўніку нацыянальнага органа па акрэдытацыі Рэспублікі Арменія Ані Абосян за кіраўніцтва працай Савета кіраўнікоў у 2019 годзе. У 2020 годзе старшынства будзе ажыццяўляць Рэспубліка Беларусь у асобе дырэктара Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны цэнтр акрэдытацыі» Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь Таццяны Нікалаевай.​