Вход
Маркіроўка – важны інструмент забеспячэння свабоды руху тавараў на ўнутраным рынку ЕАЭС

Маркіроўка – важны інструмент забеспячэння свабоды руху тавараў на ўнутраным рынку ЕАЭС

05.08.2019
Ліквідацыя перашкод у гандлі на ўнутраным рынку Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) у сувязі з увядзеннем маркіроўкі тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі стала тэмай чарговых кансультацый прадпрымальнікаў, якія правяла Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) у Маскве на сваёй пляцоўцы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 100 прадстаўнікоў бізнесу з Беларусі, Казахстана і Расіі.

Асаблівая ўвага была нададзена неабходнасці прымянення сістэмнага падыходу пры увядзенні маркіроўкі на асобныя віды тавараў з улікам эфектыўнага выкарыстання лічбавых тэхналогій і ўліку меркаванняў усіх добрасумленных удзельнікаў рынку.

Прадпрымальнікі прыйшлі да агульнага разумення таго, што маркіроўка не толькі не замінае гандлю, а наадварот, з'яўляецца важным інструментам забеспячэння свабоднага руху тавараў і каталізатарам укаранення ў эканоміцы лічбавых тэхналогій.

Прадстаўнікі дзелавой супольнасці выказалі гатоўнасць ліквідаваць бар'еры, выключэнні і абмежаванні сумесна з Камісіяй на розных пляцоўках, якія арганізуюцца ЕЭК.

Па выніках кансультацый Камісія атрымала разгорнутае меркаванне бізнесу аб маркіроўцы тавараў на саюзным рынку. Вызначаны пытанні, якія патрабуюць дадатковага абмеркавання для паляпшэння рэгулявання гандлю асобнымі катэгорыямі тавараў.