Міхаіл Мясніковіч заклікаў
развіваць у ЕАЭС прамысловую кааперацыю ў высокатэхналагічных галінах падчас
выступлення 5 лютага на форуме «Almaty Digital Forum 2021».
Як падкрэсліў Міхаіл
Мясніковіч, Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан, старшыня Вышэйшага Еўразійскага
эканамічнага савета Касым-Жамарт Такаеў у звароце да кіраўнікоў
дзяржаў ЕАЭС у якасці ключавых задач на 2021 год пазначыў прамкааперацыю і
лічбавізацыю. Сёння ў ліку прыярытэтных
у Еўразійскім эканамічным саюзе – праект па стварэнні
аптова-размеркавальных цэнтраў, ініцыяваны Рэспублікай Казахстан, а
таксама паўнавартасны запуск экасістэмы лічбавых транспартных
калідораў, прапанаваны Рэспублікай Беларусь сумесна з партнёрамі па
Саюзе. Камісія зараз актыўна працуе над комплексным падыходам па іх выкананні.
«У нас у ЕАЭС ёсць
інтэлектуальны і прамысловы патэнцыял, каб рэалізаваць гэтыя задачы, – адзначыў
кіраўнік Калегіі ЕЭК. – Неабходна ўмацоўваць інстытуты развіцця, ствараць новыя
прадпрыемствы для вытворчасці высокаліквідных тавараў для ўнутранага рынку і на
экспарт, укараняць праграмы імпартазамяшчэння, у тым ліку ў высокатэхналагічных
галінах. У сувязі з гэтым хачу звярнуць увагу форуму на мэтавую ўстаноўку
Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна».
Сёння ў ЕАЭС 17,5 тыс.
сумесных з
партнёрамі па Саюзе прадпрыемстваў. Больш за ўсё ў Рэспубліцы Казахстан – каля 10 тыс. У Беларусі – 2 400. Іх праца немагчыма без IT.
Камерцыйныя банкі найбольш паспяховыя ў ІКТ са сваімі структурамі ў краінах
ЕАЭС. «Мы ў Камісіі разлічваем, што і прамысловыя і інавацыйныя кампаніі будуць
актыўныя ў гэтай дзейнасці», – адзначыў Старшыня Калегіі ЕЭК.
Ён дадаў, што ў
Еўразійскім эканамічным саюзе ёсць цікавасць да рэалізацыі інвестыцыйных
праектаў сумарным каштарысным коштам каля 200 млрд дол. ЗША,
значная частка з якіх з'яўляюцца інтэграцыйнымі па сваёй сутнасці.
Старшыня Калегіі ЕЭК
таксама паведаміў, што стварэнне фундаментальных асноў лічбавых інфраструктур і
экасістэм прадугледжана Стратэгіяй развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі
да 2025 года, зацверджанай кіраўнікамі дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза
11 снежня 2020 года.
Стратэгія змяшчае у сабе
11 ключавых напрамкаў развіцця, і практычна ўсе яны грунтуюцца на лічбавых
платформах, напрыклад, сістэма маркіроўкі і нагляду за тавараў, развіццё
трансгранічнай прасторы даверу, распрацоўка і зацвярджэнне канцэпцыі
тэрытарыяльна размеркаванай лічбавай платформы Саюза, якая ўключае у сабе
Нацыянальныя сегменты і інтэграваныя кампаненты, пытанні лічбавай трансфармацыі
ў сферы інтэлектуальнай уласнасці і многія іншыя актуальныя праекты.
Старшыня Калегіі ЕЭК
заклікаў упаўнаважаныя дзяржорганы і бізнес-супольнасць прапаноўваць ідэі для
эфектыўнай рэалізацыі задач Стратэгіі.
У
пленарнай сесіі форуму «Лічбавая перазагрузка: рывок у новую рэальнасць»
таксама прынялі ўдзел кіраўнікі ўрадаў краін Саюза і дзяржаў-назіральнікаў пры
ЕАЭС.