Вход
Перашкоды ў гандлі на трансгранічных рынках ЕАЭС абмеркавалі ўдзельнікі Грамадскай прыёмнай у Смаленску

Перашкоды ў гандлі на трансгранічных рынках ЕАЭС абмеркавалі ўдзельнікі Грамадскай прыёмнай у Смаленску

04.10.2019

Бар'еры ў гандлі і іншыя цяжкасці прадпрымальнікаў пры працы на трансгранічных рынках абмеркавалі 3 кастрычніка ў Смаленску эксперты Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) і прадстаўнікі бізнесу Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) у рамках Грамадскай прыёмнай блоку па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК.

Адну з праблем экспарту ў Рэспубліку Беларусь агучылі расійскія вытворцы хлебабулачных вырабаў. Па іх словах, на тэрыторыі рэспублікі існуе шэраг абмежаванняў па ўвозе прадукцыі, якую яны вырабляюць. Таксама ўдзельнікі паскардзіліся на дэмпінг цэн з боку беларускіх вытворцаў малочнай прадукцыі на тэрыторыі Расіі.

 

Апрача іншага, удзельнікаў прыёмнай цікавілі пытанні стварэння новых зон свабоднага гандлю краін ЕАЭС з іншымі краінамі свету, а таксама ўзаемнае прызнанне паміж Расіяй і Беларуссю вадзіцельскіх пасведчанняў.

 

У другой частцы пасяджэння эксперты ЕЭК правялі індывідуальныя кансультацыі з прадпрымальнікамі.

 

Нагадаем, што ў кастрычніку эксперты ЕЭК плануюць правесці ў Расіі шэраг сустрэч з прадпрымальнікамі. Пасяджэнні адбудуцца ў Омску, Новасібірску (9 кастрычніка), Екацярынбургу (10 кастрычніка), Арэнбургу (17 кастрычніка) і Самары (18 кастрычніка).