Вход
У краінах ЕАЭС выпушчаны памятныя манеты, прысвечаныя пяцігоддзю Саюза

У краінах ЕАЭС выпушчаны памятныя манеты, прысвечаныя пяцігоддзю Саюза

IMG_3382.jpg
04.10.2019

Нацыянальныя (цэнтральныя) банкі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) выпусцілі памятныя сярэбраныя манеты, прысвечаныя пяцігоддзю ЕАЭС.

 

У аснове мастацкіх вобразаў, створаных дызайнерамі манет, ляжыць ідэя гістарычнай супольнасці і векавых традыцый дружбы і добрасуседства еўразійскіх народаў, значнасці еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, якая стварае для краін Саюза новыя магчымасці для эканамічнага росту і развіцця.

 

Манеты былі афіцыйна прадстаўлены ў рамках пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 1 кастрычніка ў Ерэване.

 

З боку Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) рэалізацыяй праекта па выпуску памятных сярэбраных манет кіраваў дырэктар Дэпартамента развіцця інтэграцыі ЕЭК Сяргей Шухно. Арганізацыйную і творчую працу курыравала намеснік дырэктара Дэпартамента развіцця інтэграцыі ЕЭК Гоар Барсегян.