Вход
Міністр ЕЭК Карынэ Мінасян: «Час пераходзіць ад развіцця інфармацыйнага грамадства да лічбавай трансфармацыі»

Міністр ЕЭК Карынэ Мінасян: «Час пераходзіць ад развіцця інфармацыйнага грамадства да лічбавай трансфармацыі»

04.05.2016

29 красавіка ў Бішкеку ўдзельнікі круглага стала «Фармаванне лічбавай прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза», які прайшоў пад старшынствам Члена Калегіі (Міністра) па ўнутраных рынках, інфарматызацыі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях Еўразійскай эканамічнай камісіі Карынэ Мінасян і намесніка Міністра транспарту і камунікацыі Кыргызскай Рэспублікі Эрніса Мамырканава, абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця інфармацыйнага грамадства ў Кыргызскай Рэспубліцы і фармавання лічбавай прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі органаў улады, бізнес-суполкі, універсітэтаў Кыргызскай Рэспублікі.

Кыргызскі Бок прадставіў высокатэхналагічныя праграмы і праекты, якія цяпер рэалізуюцца, у тым ліку прадэманстраваў актыўную працу па стварэнні ўмоў для развіцця інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій у рэспубліцы.

У прыватнасці, былі прадстаўленыя:

- паспяховая мадэль развіцця парку высокіх тэхналогій, пабудаванага па экстэрытарыялным прынцыпе;

- праекты па павышэнні транзітнага камунікацыйнага патэнцыялу, трансгранічнай прасторы даверу і стварэння магутнага вылічальнага цэнтра рэспублікі.

У сувязі са стварэннем працоўнай групы па выпрацоўцы прапаноў па фармаванні лічбавай прасторы ЕАЭС удзельнікі круглага стала абмеркавалі перспектывы фармавання лічбавай прасторы, мадэрнізацыю інтэграцыйных працэсаў як на ўнутраным, так і на знешнім контуры Саюза.

Падчас пасяджэння ўзнімаліся пытанні спалучэння Еўразійскага эканамічнага саюза і Эканамічнага пояса Шаўковага шляху ў кантэксце лічбавай трансфармацыі, а таксама абмяркоўвалася магчымасць запуску пілотных праектаў па лічбавай трансфармацыі сельскай гаспадаркі.

На заканчэнне пасяджэння Міністр ЕЭК Карынэ Мінасян адзначыла, што надышоў час пераходзіць ад парадку развіцця інфармацыйнага грамадства і фармавання камунікацыйных інфраструктур да парадку лічбавай трансфармацыі традыцыйных працэсаў кіравання.