Вход
У ЕАЭС пачынаюць ствараць агра- і біяіндустрыяльныя паркі

У ЕАЭС пачынаюць ствараць агра- і біяіндустрыяльныя паркі

03.10.2019

Дарожную карту па стварэнні ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) агра-і біяіндустрыяльных паркаў распрацуе Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) сумесна з бізнесам саюзных краін. Такія паркі будуць фарміравацца ў рамках праграм імпартазамяшчэння і развіцця міжнароднай кааперацыі і экспарту.

 

«Стварэнне агра- і біяіндустрыяльных паркаў дапаможа вырашыць адразу дзве задачы: насычэння ўнутранага рынку за кошт імпартазамяшчэння і нарошчвання экспарту ў трэція краіны, – падкрэслівае дырэктар Дэпартамента прамысловай палітыкі ЕЭК Мікалай Кушнароў. – Пры гэтым варта прапрацаваць пытанне іх фарміравання не толькі ў дзяржавах Саюза, але і ў трэціх краінах – нашых гандлёвых партнёрах з выхадам на патэнцыйныя экспартныя рынкі».

 

Па яго словах, стварэнне такіх паркаў дазволіць сфарміраваць камфортную экасістэму для размяшчэння прамысловых рэзідэнтаў, з удзелам як айчынных, так і замежных інвестараў.

 

Адным з мерапрыемстваў, дзе нядаўна абмяркоўваліся адпаведныя ініцыятывы ЕЭК і прадпрымальнікаў, стаў семінар «Аграіндустрыяльныя бізнес-мадэлі і нарматыўнае рэгуляванне», які прайшоў пры падтрымцы Камісіі, расійскай Асацыяцыі індустрыяльных паркаў і Грамадскай арганізацыі «Дзелавая Расія».

 

ЕЭК паслядоўна выступае за стварэнне рознага роду аб'ектаў індустрыяльна-інавацыйнай інфраструктуры – індустрыяльных паркаў, тэхнапаркаў, кластараў, бізнес-інкубатараў. Іх масавае з’яўленне ў дзяржавах ЕАЭС, на думку Мікалая Кушнарова, здольна ў значнай ступені актывізаваць працэсы еўразійскай інтэграцыі.

 

Прынята адпаведная рэкамендацыя ЕЭК па распаўсюджванні найлепшых практык стварэння аб'ектаў індустрыяльна-інавацыйнай інфраструктуры, сфарміравана база дадзеных з больш чым 2,5 тыс. аб'ектаў, праведзены комплекс мерапрыемстваў па абмене вопытам з удзелам прамысловых асацыяцый.

 

Дырэктар Дэпартамента ЕЭК Мікалай Кушнароў лічыць, што «станаўленню агра- і біяіндустрыяльных паркаў у краінах ЕАЭС можа дапамагчы распрацоўка адпаведнага зборніка лепшых практык стварэння і кіравання дадзенымі аб'ектамі з прапрацоўкай пытання іх стандартызацыі. Найлепшыя практыкі павінны ўключаць пытанні інавацый, цыфравізацыі, энергаэфектыўнасці, экалагічнасці, лагістыкі і збыту прадукцыі».

 

Даведка

Агра- і біяіндустрыяльныя паркі – віды індустрыяльных паркаў, прызначаныя для размяшчэння вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай, харчовай і біятэхналагічнай прадукцыі, а таксама аказання комплексу паслуг па абслугоўванні вытворчасцяў.

 

Агра- і біяіндустрыяльныя паркі размяшчаюцца на землях сельскагаспадарчага і прамысловага прызначэння, як правіла, на плошчах 10-1000 га і размяшчэннем на іх прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

 

Агра- і біяіндустрыяльныя паркі ўяўляюць сабой комплекс аб'ектаў нерухомай маёмасці, які кіруецца адзіным аператарам і складаецца з зямельных участкаў з вытворчымі, адміністрацыйнымі, складскімі памяшканнямі і будынкамі, забяспечаны энерганосьбітамі, інжынернай і транспартнай інфраструктурай і адміністрацыйна-прававымі ўмовамі для размяшчэння прамысловых рэзідэнтаў.

 

У цяперашні час у дзяржавах ЕАЭС створаны і ствараюцца наступныя агра- і біяіндустрыяльныя паркі: Навукова-вытворчы цэнтр «Армбіятэхналогія» ў Арменіі, Аграіндустрыяльны парк Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі, Навукова-тэхналагічны парк «БелБіяград» (Беларусь), тры агратэхналагічныя паркі ў Казахстане, Аграіндустрыяльны парк «Азіяцкая зорка» ў Кыргызстане, каля 50 аграіндустрыяльных паркаў і 4 біятэхналагічныя кластары ў Расіі.