Вход
Краіны ЕАЭС і Іран гатовы паглыбляць супрацоўніцтва

Краіны ЕАЭС і Іран гатовы паглыбляць супрацоўніцтва

IMG01474.jpg
03.09.2019

Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Тыгран Саркісян сустрэўся з міністрам энергетыкі Ісламскай Рэспублікі Іран, сустаршынёй Ірана-Армянскай і Ірана-Расійскай сумесных міжурадавых камісій па супрацоўніцтве Рэзай Ардаканiянам 2 верасня ў штаб-кватэры ЕЭК у Маскве. 

«Мы рады вітаць нашых дарагіх гасцей, з якімі актыўна развіваем супрацоўніцтва, - падкрэсліў Тыгран Саркісян. - Кіраўнікі дзяржаў нашага Саюза надаюць асаблівае значэнне паглыбленню супрацоўніцтва з Іранам. Нашы асаблівыя адносіны замацаваны ў сумесных дакументах, перш за ўсё, у нядаўна ратыфікаваным усімі бакамі Часовым пагадненні, якое вядзе да ўтварэння зоны свабоднага гандлю паміж дзяржавамі-членамі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і Іранам. Мы ўжо абмяняліся нотамі ў сувязі з гэтым. Гэта азначае, што ў бліжэйшы час наша пагадненне ўступіць у сілу, і мы зможам перанесці нашы адносіны на новы ўзровень». 

Старшыня Калегіі ЕЭК падзякаваў Рэзе Ардаканiяну за асабістыя намаганні, у яго асобе таксама іншым іранскім калегам, якія прымалі ўдзел у перамовах і дапамаглі дасягнуць поспеху. 

У сваю чаргу міністр энергетыкі Ірана выказаў словы ўдзячнасці ў адрас Тыграна Саркісяна, а таксама члена Калегіі (міністра) па гандлі ЕЭК Веранікі Нікішынай і перамоўнай каманды Еўразійскай эканамічнай камісіі і дзяржаў-членаў Саюза. Ён адзначыў, што і дзяржаўныя структуры, і бізнес Ісламскай Рэспублікі Іран гатовы да актывізацыі ўзаемадзеяння са сваімі партнёрамі з ЕАЭС у рамках Пагаднення. 

У прыватнасці, іранскі бок прыняў рашэнне аб адкрыцці прадстаўніцтва Гандлёва-прамысловай палаты Ірана ў Маскве, якая будзе непасрэдна ўцягнута ў працэс падтрымкі ўмацавання гандлёва-эканамічных адносін паміж бакамі. Акрамя таго, на самым высокім дзяржаўным узроўні ў Іране разглядаюцца іншыя механізмы па супрацоўніцтве з ЕЭК і прадпрымальнікамі краін Саюза. Міністр энергетыкі Ірана выказаў перакананне, што пасля пачатку дзеяння Пагаднення будуць знойдзены новыя эфектыўныя фарматы супрацоўніцтва. 

«Іранцы зробяць усё магчымае, каб нашы дамоўленасці з Еўразійскім эканамічным саюзам, у тым ліку ў энергетычнай і іншых сферах, былі рэалізаваны», - заявіў Рэза Ардаканiян. 

Тыгран Саркісян нагадаў міністру энергетыкі Ірана аб правядзенні ў хуткім часе ў Бішкеку (Кыргызстан) «Еўразійскага тыдня» і запрасіў прадстаўнікоў іранскага бізнесу прыняць у iм удзел. «Я і іншыя міністры Камісіі – уся наша каманда – будзем у Бішкеку. У форуме прымуць удзел многія прадстаўнікі дзелавой супольнасці Саюза. Для нас вельмі важна, каб на найбуйнейшай еўразійскай пляцоўцы прысутнічаў іранскі бізнес». Падчас «Еўразійскага тыдня» іранскім прадпрымальнікам будуць растлумачаны ўсе перавагі гандлю на адзіным рынку ЕАЭС. 

Старшыня Калегіі ЕЭК паведаміў, што Дзелавы савет ЕАЭС падрыхтаваў мемарандум аб супрацоўніцтве з бізнес-супольнасцю Ірана. «Мы хочам, каб гэты дакумент быў падпісаны ў дні форуму, - сказаў Тыгран Саркісян. - Гэта стала б яшчэ адным важным пацвярджэннем, што адносіны Ірана і краін ЕАЭС паспяхова развіваюцца». 

Закранаючы магчымае ўзаемадзеянне краін ЕАЭС з Іранам у транспартнай сферы, Тыгран Саркісян адзначыў высокі транзітны патэнцыял бакоў. Само геаграфічнае становішча вызначыла ім ролю асноўных транспартных вузлоў на ключавых накірунках «Поўнач – Поўдзень», «Захад – Усход». Але каб правільна рэалізаваць гэты патэнцыял, патрабуецца адкрыты ўзаемавыгадны дыялог. 

«Кіраўнікі краін нашага Саюза ставяць задачу – істотна павялічыць аб'ёмы паставак праз тэрыторыю ЕАЭС. Ёсць тут зацікаўленасць і ў Ірана. Мы б хацелі намацаць агульныя падыходы, якія дазволілі б на ўзроўні нашых спецыялістаў пачаць рэалізацыю адпаведных механізмаў. Гаворка ідзе аб стварэнні фізічнай і лічбавай інфраструктуры, фінансавых механізмаў, якія будуць суправаджаць транзітныя перавозкі», - заявіў Старшыня Калегіі ЕЭК. 

Старшыня Калегіі ЕЭК і міністр энергетыкі Ірана таксама закранулі два маючых адбыцца буйныя мерапрыемствы – Форум ЕАЭС, прысвечаны транзітнаму патэнцыялу еўразійскай прасторы, і пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якія пройдуць у Ерэване 30 верасня і 1 кастрычніка бягучага года. Бакі адзначылі важнасць і знакавасць маючага адбыцца прыезду на гэтыя мерапрыемствы Прэзідэнта Ірана Хасана Руханi. 

На заканчэнне сустрэчы Рэза Ардаканiян запрасіў Тыграна Саркісяна наведаць Іран для сустрэчы з прадстаўнікамі іранскай бізнес-супольнасці і сумеснага абмеркавання далейшых механізмаў супрацоўніцтва.