Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) завяршыла аналіз стану інфраструктуры
аэрапортаў, аэрадромнага абсталявання, аэранавігацыйнага і радыётэхнічнага
забеспячэння палётаў паветраных судоў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза
(ЕАЭС), а таксама існуючых у краінах еўразійскай «пяцёркі» інтэлектуальных
транспартных сістэм, якія выкарыстоўваюцца ў аўтамабільным транспарце і дарожнай
гаспадарцы. Вынікі даследавання ўхвалены на пасяджэнні Кансультатыўнага камітэта па
транспарце і інфраструктуры Камісіі пад старшынствам члена Калегіі (міністра)
па энергетыцы і інфраструктуры ЕЭК Эміля Кайкiева.
Акрамя таго, Камітэт разгледзеў прамежкавыя вынікі аналізу заканадаўчых актаў,
якія рэгламентуюць транзітныя і мультымадальныя перавозкі, даследавання сусветнага
вопыту фарміравання рынку транспартных паслуг, маніторынгу ўдзелу саюзных краін
у міжнародных дагаворах і канвенцыях.
«Асноўнай нашай
дзейнасцю ў першым паўгоддзі 2019 года была падрыхтоўка аналітычных дакладаў.
Нам трэба паскорыць гэтую працу і акцэнтаваць увагу на падрыхтоўцы адпаведных
рашэнняў і рэкамендацый, якія неабходна ўнесці на разгляд Калегіі Камісіі не
пазней кастрычніка бягучага года. Гэта важна для наступных этапаў інтэграцыі
транспартных комплексаў. У наступным годзе мы пачынаем падрыхтоўку "дарожных
карт" на 2021-2023 гады», - адзначыў Эміль Кайкiеў па выніках пасяджэння.
Працу па даследаваннях плануецца завяршыць да канца III квартала бягучага
года. У тым ліку гэта даследаванне па ўзгодненых падыходах і ўкараненні беспапяровых
тэхналогій пры арганізацыі і афармленні грузаперавозак у міжнародных зносінах і
ліквідацыі недахопаў у арганізацыі руху цягнікоў. Дакумент вызначае пералік
мер, накіраваных на ўдасканаленне якасці арганізацыі грузавых чыгуначных
перавозак з дапамогай укаранення беспапяровых тэхналогій.
Такі падыход будзе садзейнічаць зніжэнню выдаткаў на рэгістрацыю вытворчых
аперацый, выключэнню дубліравання дакументаў і дадзеных, фарміраванню
цэнтралізаванай справаздачнасці гаспадарчых суб'ектаў краін ЕАЭС, якія
ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з арганізацыяй перавозак грузаў у міжнародных накірунках.
На аснове гэтых дакументаў плануецца падрыхтоўка рэкамендацый аб пераліку
міжнародных дагавораў, па якіх магчыма выпрацоўка скаардынаваных пазіцый у
інтэграцыйных мэтах.
Таксама разгледжаны і ўзгоднены праекты рэкамендацый аб стварэнні ўмоў для
бесперашкоднага, зручнага і бяспечнага доступу асоб з абмежаванымі фізічнымі
магчымасцямі да транспартнай інфраструктуры і грамадскага транспарту; аб
узгодненых падыходах па ўкараненні беспапяровых тэхналогій пры арганізацыі і
афармленні перавозак грузаў у міжнародных накірунках і ліквідацыі існуючых
недахопаў у арганізацыі руху цягнікоў; аб павышэнні якасці пасажырскіх
перавозак у міжнародных накірунках краін ЕАЭС.
Яны будуць унесены на разгляд Калегіяй Камісіі ва ўсталяваным парадку.
У цэлым Камітэт асаблівую ўвагу надаў рэалізацыі мерапрыемстваў "дарожных
карт", тэрмін выканання якіх завяршаецца ў 2019 годзе.
Акрамя таго, члены Кансультатыўнага камітэта абмеркавалі пытанні далейшай
рэалізацыі Пагаднення аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж ЕАЭС і КНР.
Дакумент прадугледжвае прыцягненне інвестыцый у развіццё і мадэрнізацыю
транспартна-лагістычнай інфраструктуры, развіццё транспартных калідораў. А
таксама стварэнне і мадэрнізацыю аб'ектаў інфраструктуры. Камітэт падтрымаў
прапанову Камісіі аб стварэнні рабочай групы/падкамітэту пры Сумеснай камісіі,
якая ствараецца для рэалізацыі Пагаднення, і даручыў падрыхтаваць прапановы па пераліку
напрамкаў (пытанняў), якія будуць разглядацца.
Члены Кансультатыўнага камітэта падтрымалі ініцыятыву Міністэрства
транспарту Расійскай Федэрацыі аб арганізацыі ў рамках міжнароднага
выставачнага форуму «Транспартны тыдзень – 2019» стэнда ўпаўнаважаных органаў у
галіне транспарту, дзе плануецца адлюстраваць стан еўразійскіх інтэграцыйных
працэсаў у сферы транспарту за пяцігадовы перыяд развіцця.
Чарговае пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта плануецца правесці ў снежні
2019 года.