Вход
Міністр ЕЭК Карынэ Мінасян: «Менавіта прынцып суверэннай роўнасці робіць Еўразійскі эканамічны саюз асабліва прывабным»

Міністр ЕЭК Карынэ Мінасян: «Менавіта прынцып суверэннай роўнасці робіць Еўразійскі эканамічны саюз асабліва прывабным»

03.07.2015

2 ліпеня ў Дзяржаўнай Думе РФ у межах першага Форуму маладых лідэраў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) Член Калегіі (Міністр) ЕЭК Карынэ Мінасян расказала аб планах і дасягненнях еўразійскай інтэграцыі.

У форуме ўзялі ўдзел дэпутаты ўсіх фракцый Дзяржаўнай Думы РФ, нацыянальных і рэгіянальных парламентаў, прадстаўнікі бізнесу, навуковай супольнасці, кіраўнікі грамадскіх і студэнцкіх арганізацый Еўразійскага эканамічнага саюза.

Мэты форуму – папулярызацыя працэсу еўразійскай інтэграцыі сярод моладзі, стварэнне ўмоваў для прафесійнага росту ўдзельнікаў, што прывядзе да ўмацавання і пашырэння міждзяржаўнага супрацоўніцтва на прасторы ЕАЭС.

Карынэ Мінасян у сваім выступленні расказала пра этапы рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, працу ЕЭК, структуру Дагавора аб Саюзе, супрацоўніцтва Камісіі і бізнесу, а таксама мэты стварэння ЕАЭС. Яна падкрэсліла, што пастаўленых у Дагаворы аб ЕАЭС мэтаў можна будзе дасягнуць толькі рэалізаваўшы ўзгодненыя макраэканамічную, валютную, канкурэнтную і іншую палітыкі, зафіксаваныя ў Дагаворы аб ЕАЭС.

Міністр ЕЭК, калі прадстаўляла сістэму кіравання Саюза, адзначыла, што адно з асноўных дасягненняў ЕАЭС – рэалізацыя прынцыпу раўнапраўя краін удзельніц ЕАЭС, у тым ліку ў органах кіравання Саюза. «Гэта асабліва важна для краін з невялікім аб'ёмам эканомікі і малой колькасцю насельніцтва», – упэўненая Карынэ Мінасян.

Таксама прадстаўнік ЕЭК падкрэсліла неабходнасць развіцця інфраструктур Саюза, асабліва транспартна-лагістычных. Пры гэтым, па яе словах, не меншую важнасць мае развіццё лічбавай прасторы ЕАЭС. «Мяркую, прадстаўнікі моладзі як ніхто іншы ўсведамляюць неабходнасць руху да лічбавай эканомікі на прасторы ЕАЭС, – сказала Міністр ЕЭК. – Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій дазваляе не толькі ўдасканальваць нарматыўна-прававую базу ЕАЭС, аўтаматызаваць і кантраляваць агульныя працэсы ў межах Саюза, ствараць інтэграваную інфармацыйную структуру міждзяржаўнага абмену дадзенымі і электроннымі дакументамі, але і зрабіць максімальна празрыстымі працэсы ўзаемадзеяння паміж дзяржаўнымі органамі і бізнесам, скараціць транзакцыйныя выдаткі ўсіх удзельнікаў знешняга і ўзаемнага гандлю».