Вход
Міхаіл Мясніковіч павіншаваў Улукбека Марыпава з прызначэннем Прэм'ер-міністрам Кыргызскай Рэспублікі

Міхаіл Мясніковіч павіншаваў Улукбека Марыпава з прызначэннем Прэм'ер-міністрам Кыргызскай Рэспублікі

Myasnikovich-pozdravil-Maripova.jpg
03.02.2021

Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч павіншаваў Улукбека Марыпава і новы склад Урада Кыргызскай Рэспублікі з прызначэннем на адказныя вышэйшыя дзяржаўныя пасады.

 

«Упэўнены, што Ваш багаты кіраўнічы вопыт, а таксама самыя моцныя асобасныя якасці стануць залогам паспяховай і эфектыўнай працы Ўрада Кыргызскай Рэспублікі, будуць надзейнай апорай для развіцця інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы, – гаворыцца ў віншавальным лісце. – Ад імя Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі хачу Вас запэўніць, што Камісія і надалей будзе спрыяць узаемавыгаднаму супрацоўніцтву дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, у тым ліку ў рамках падрыхтоўкі і забеспячэння працы Еўразійскага міжурадавага савета, тым самым дзейнічаць у інтарэсах развіцця эканомік і павышэння дабрабыту народаў краін Саюза».​