Вход
У ЕАЭС ідзе праца па фарміраванні агульнага рынку ювелірных вырабаў

У ЕАЭС ідзе праца па фарміраванні агульнага рынку ювелірных вырабаў

IMG09602.jpg
03.02.2021

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі 2 лютага прыняла шэраг дакументаў, якія дазволяць стварыць агульны рынак ювелірных вырабаў на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза.

Зацверджаны графік аглядных візітаў у Саюзе і ўхвалены склад агляднай групы, якая будзе ажыццяўляць такія мерапрыемствы.

«Прынятыя дакументы вызначаюць спіс тых нацыянальных прабірных інспекцый (лабараторый), з працай якіх павінны быць азнаёмлены дзяржаўныя органы краін Еўразійскага эканамічнага саюза, – сказаў міністр па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, ІКТ ЕЭК Гегам Варданян. – Гэта неабходна для забеспячэння ўзаемнага прызнання прабірных клеймаў на ўнутраным рынку Саюза».

 

Практыка аглядных візітаў распаўсюджаная ў сферы абарачэння ювелірных вырабаў, паколькі гэты рынак мае няпростае рэгуляванне.

 

Як адзначыў міністр ЕЭК Гегам Варданян, такі механізм азнаямлення з працай нацыянальных прабірных інспекцый, прадугледжаных Пагадненнем аб асаблівасцях ажыццяўлення аперацый з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, створыць спрыяльную атмасферу даверу паміж рэгулятарамі краін Саюза.

 Даведка

Пагадненне аб асаблівасцях ажыццяўлення аперацый з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза ад 22 лістапада 2019 года ўжо ратыфікавалі Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Беларусь, Кыргызская Рэспубліка, Расійская Федэрацыя.​