Вход
Члены ВЕЭС узгаднілі памеры нарматываў размеркавання сум увазных мытных пошлін

Члены ВЕЭС узгаднілі памеры нарматываў размеркавання сум увазных мытных пошлін

01.10.2019

Члены Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на пасяджэнні 1 кастрычніка ў Ерэване (Арменія) ўзгаднілі памеры нарматываў размеркавання сум увазных мытных пошлін паміж бюджэтамі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

 

Падпісаны Пратакол аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС, а таксама аб змяненні і спыненні дзеяння асобных міжнародных дагавораў з 1 студзеня 2020 года.

 

Згодна з пратаколам нарматывы размеркавання сум увазных мытных пошлін для кожнай дзяржавы-члена ўсталёўваюцца ў наступных памерах:

 

Рэспубліка Арменія – 1,220%;

 

Рэспубліка Беларусь – 4,860%;

 

Рэспубліка Казахстан – 6,955%;

 

Кыргызская Рэспубліка – 1,900%;

 

Расійская Федэрацыя – 85,065%.

 

Палажэнні пратакола будуць прымяняцца дзяржавамі-членамі з 1 студзеня 2020 года.